Мішэль Рывазі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мішэль Рывазі
фр.: Michèle Rivasi
дэпутат Еўрапейскага парламента
з 1 ліпеня 2014
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d]
12 чэрвеня 1997 — 18 чэрвеня 2002
дэпутат Еўрапейскага парламента
14 ліпеня 2009 — 30 чэрвеня 2014
дэпутат Еўрапейскага парламента
2 ліпеня 2019 — 29 лістапада 2023
Пераемнік François Thiollet[d]

Нараджэнне 9 лютага 1953(1953-02-09)[1][2]
Смерць 29 лістапада 2023(2023-11-29)[3] (70 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, антывакцынавы актывіст, абаронца навакольнага асяроддзя
Сайт michele-rivasi.eu (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мішэль Рывазі (фр.: Michèle Rivasi; 9 лютага 1953, Мантэлімар, дэпартамент Дром, рэгіён Рона — Альпы, Францыя — 29 лістапада 2023, Брусель, Бельгія) — французскі палітычны дзеяч, дэпутат Еўрапейскага парламента (2009—2023) ад партыі «Экалогія Еўропы — Зялёныя». Адзін з лідараў Грынпіс у Францыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мішэль нарадзілася 9 лютага 1953 года ў горадзе Мантэлімар дэпартамента Дром, рэгіёна Рона — Альпы Францыі[4]. Скончыла Вышэйшую нармальную школу ў Ліёне[5]. Перш чым заняцца палітыкай, выкладала біялогію ва Універсітэцкім інстытуце павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў[4].

Экалагічная і палітычная дзейнасць у Францыі[правіць | правіць зыходнік]

У 1986 годзе Мішэль Рывазі заснавала Незалежную інфармацыйна-даследчую камісія па радыеактыўнасці (CRIIRAD) пасля Чарнобыльскай катастрофы[6].

З 1997 па 2002 год Рывазі была членам Нацыянальнага сходу ад 1-й выбарчай акругі Дрома[4]. Працаваа ў камітэце па абароне[4]. Першапачаткова была членам Сацыялістычнай партыі (2002—2003), але потым перайшла да партыі «Зялёных» (2005—2009)[7].

З верасня 2003 года па лістапад 2004 года Мішэль Рывазі займала пасаду дырэктара Грынпіс у Францыі[8].

Еўрапарламенцкая дзейнасць (2009—2023)[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 годзе партыя «Зялёныя» абралі Мішэль Рывазі, якая на той час была памочнікам мэра Валанса і членам Генеральнага савета Дрома, узначаліць спіс «Экалогія Еўропы» на выбараў у Еўрапарламент ад Францыі ў 2009 годзе[9]. У Паўднёва-Усходняй выбарчай акругі кааліцыя «Экалогія Еўропы» набрала 18,27 % галасоў выбаршчыкаў, што дало 3 мандата ў Еўрапараменце, у тым ліку для Мішэль Рывазі[10]. У складзе Еўрапарламента Мішэль Рывазі ўвашла ў Камітэт па прамысловасці, даследаваннях і энергетыцы, дзе працаваал да 2014 года[11]. З 2010 па 2011 год працавала дакладчыкам у Еўрапарламенце па мерах каардынацыі еўрапейскага адказу на крызісы ў галіне аховы здароўя, такія як пандэмія грыпу 2009 года[12][13].

На выбарах у Еўрапарламент ад Францыі ў 2014 годзе Мішэль зноў узначаліла кааліцыю «Экалогія Еўропы», якая набрала 8,95 % галасоў выбаршчыкаў і атрымала толькі 6 мандатаў. У новым складзе Еўрапарламента Рывазі ўвайшла ў Камітэт па навакольным асяроддзі, грамадскай ахове здароўя і бяспекі харчовых прадуктаў, а ў 2018 годзе ўваходзіла ў Спецыяльны камітэт Еўрапейкага саюза працэдур дазволу на пестыцыды[11].

На выбарах у Еўрапарламент ад Францыі ў 2019 годзе Рывазі была другой у спісе кааліцыі «Экалогія Еўропы — Зялёныя», якая набрала 13,48 % галасоў выбаршчыкаў і атрымала ўжо 13 мандатаў. Мішэль Рывазі пачала працаваць ў Камітэце па развіцці і Камітэце па кантролі бюджэту. У 2020 годзе ўвайшла ў Спецыяльны камітэт па барацьбе з ракам. З 2021 года яна ўваходзіла ў дэлегацыю парламента на Канферэнцыі аб будучыні Еўропы.

Палітычная пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2019 года Рывазі была адным з 4 членаў Еўрапарламента ад Зялёных, якія былі часова арыштаваны пасля ўварвання на авіябазу Кляйнэ Брагель у знак пратэсту супраць прысутнасці ядзерных бомбаў B61 ЗША на еўрапейскіх самалётах[14].

Выступала супраць запланаванага газаправода MidCat, які павінен быў прайсці праз горы Пірэнеі на мяжы Іспаніі і Францыі, і падвоіць аб’ём газу[15].

Мішэль Рывазі называла сябе «скептыкам адносна вакцынацыі»[16]. Была заўзятым прыхільнікам альтэрнатыўнай медыцыны і гамеапатыі[17].

Падчас пандэміі COVID-19, у ліпені 2021 года параўнала абвешчанае прэзідэнтам Францыі Э. Макронам падаўжэнне тэрміна дзеяння медыцынскіх прапускоў з апартэідам, што выклікала спрэчкі сярод як сярод левых палітыкаў, так і сярод саміх «Зялёных»[18]. У 2021 годзе яна двойчы прымала ўдзел у відэаканферэнцыях Reinfo Covid, якія абвяшчалі сябе ў якасці ченаў «Незалежнага навуковага савета». На канферэнцыях гаварылася аб «непразрыстасці еўрапейскіх кантрактаў на вакцыны»[19].

Даклад аб кулуарных дамоўленасцях старшыні Еўракамісіі і Pfizer[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 2021 года газета The New York Times дзякуючы «злітым» тэкставым паведамленням расказала пра канфідэнцыйныя і таемныя перамовы прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен з прадстаўнікамі менеджменту Pfizer. Па выніках перагавораў было заказана больш доз і па больш (на 25 %) высокай цане[20].

Незадоўга да сваёй смерці Мішэль Рывазі ініцыявала расследаванне аб лабіраванні інтарэсаў кампаніі Pfizer прэзідэнтам Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен. У вядомай грамадскасці часткі расследавання гаворыцца, што муж У. фон дэр Ляен, Хайка, з’яўяецца медыцынскім дырэктарам кампаніі Orgenesis Inc., якая атрымоўвала грошы ад Еўракамісіі, удзельнічае ў размеркаванні грантаў і звязана з вакцыянаваннем і самой Pfizer[21].

15 снежня 2023 года Мішэль Рывазі запланавала даклад у Еўрапарламенце, падчас якога яна збіралася абвясціць вынікі расследавання і перадаць у прэсу копіі дакументаў[21].

Але 29 лістапада 2023 года Мішэль Рывазі памерла ад сардэчнага прыступу на працоўным месцы[22]. Сваякі Мішэль адзначаюць, што праблем з сэрцам у еўрадэпутата ніколі не было, а за некалькі дзён да смерці яна прайшла поўнае медыцынскае абследаванне, якое таксама не выявіла ніякіх праблем[21].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Michèle Rivasi // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Répertoire national des élus — 2019.
  3. а б https://www.francebleu.fr/infos/politique/l-eurodeputee-ecologiste-de-la-drome-michele-rivasi-est-decedee-6426636
  4. а б в г Mme Michèle Rivasi (фр.). Rivasi. Праверана 8 снежня 2023.
  5. Carmen, Paun. Europe’s green brawler (англ.). POLITICO (15 студзеня 2018). Праверана 8 снежня 2023.
  6. 29/11/2023 – Décès de Michèle Rivasi (фр.). CRIIRAD (29 снежня 2023). Праверана 8 снежня 2023.
  7. Michèle Rivasi (фр.). Ecolopedia. Праверана 8 снежня 2023.
  8. Remy, Dodet. EELV. Rivasi contre Jadot: ils ont le même programme... mais ne s'aiment guère (фр.). L'Obs (2 лістапада 2016). Праверана 8 снежня 2023.
  9. EELV. Rivasi contre Jadot: ils ont le même programme... mais ne s'aiment guère (фр.). Le Dauphiné libéré (29 студзеня 2020). Праверана 8 снежня 2023.
  10. Résultats des élections Européennes 2009 (фр.). Élections européennes de 2009 en France. Праверана 8 снежня 2023.
  11. а б Michèle RIVASI (англ.). MEPs. Праверана 8 снежня 2023.
  12. Peter, O’Donnell. Ministers admit flu errors (англ.). POLITICO (7 ліпеня 2010). Праверана 8 снежня 2023.
  13. Dave, Keating. Commission seeks powers to lead EU health-crises response (англ.). POLITICO (7 снежня 2011). Праверана 8 снежня 2023.
  14. Eline, Schaart. 4 Green MEPs arrested after anti-nuclear protest at Belgian military base (англ.). POLITICO (20 лютага 2019). Праверана 8 снежня 2023.
  15. Geert, De Clercq. Exclusive: Viability of French-Spain gas pipeline questioned - report (англ.). Reuters (17 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 8 снежня 2023.
  16. Vaccins – De la nécessité de débattre pour restaurer la confiance: stop aux procès en sorcellerie ! (фр.). Michèle Rivasi (7 лютага 2017). Праверана 8 снежня 2023.
  17. L’offensive contre l’homéopathie veut éradiquer une pensée médicale alternative (фр.). Reporterre (27 красавіка 2021). Праверана 8 снежня 2023.
  18. Comments by Green MEP Michèle Rivasi about the health pass are controversial on the left (англ.). BBC (13 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2021. Праверана 8 снежня 2023.
  19. Vincent, Coquaz. Qu’est-ce que le «Conseil scientifique indépendant» qui a invité Michèle Rivasi à une réunion publique ? (фр.). Libération (27 красавіка 2021). Праверана 8 снежня 2023.
  20. Matina, Stevis-Gridneff. The E.U. seals a deal with Pfizer to speed up vaccinations (англ.). The New York Times (28 красавіка 2021). Праверана 8 снежня 2023.
  21. а б в Clara, Bauer-Babef. ‘Pfizergate’ affair lead EU lawmaker Michèle Rivasi dies aged 70 (англ.). EURACTIV MEDIA NETWORK BV. (29 лістапада 2023). Праверана 8 снежня 2023.
  22. Damien, Triomphe. Décès de Michèle Rivasi : les réactions politiques à la mort de l'eurodéputée drômoise (фр.). France Bleu (29 лістапада 2023). Праверана 8 снежня 2023.