Мікалай Дзмітрыевіч Ворвулеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. Ворвулеў)
Мікалай Дзмітрыевіч Ворвулеў
Дата нараджэння 9 (22) студзеня 1917(1917-01-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 жніўня 1967(1967-08-29) (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Сцяг СССР СССР
Дзеці Уладзімір Мікалаевіч Ворвулеў[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Пеўчы голас барытон
Інструменты вакал[d]
Узнагароды
Ордэн Леніна  — 1955 Ордэн Леніна  — 1960 Ордэн «Знак Пашаны»  — 1948
Народны артыст СССР— 1956

Мікалай Дзмітрыевіч Ворвулеў (22 студзеня 1917, Паўлаўск, Варонежская вобласць — 29 жніўня 1967, Кіеў) — беларускі і ўкраінскі савецкі оперны спявак (барытон). Народны артыст БССР (1954). Народны артыст СССР (1956).[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 студзеня 1917 года ў Паўлаўску Варожнежскай губерні, па нацыянальнасці ўкраінец.

У перыяд 19391946 гадоў служыў у шэрагах Савецкай Арміі, дзе быў салістам Ансамбля песні і танца Беларускай ваеннай акругі[1]. Браў урокі спеваў у Мінску ў В. Ф. Карына[2].

З 1946 года — саліст Беларускага тэатра оперы і балета, дзе дэбютаваў у партыі Эскамільё ў оперы «Кармэн» Ж. Бізе.

Адначасова займаўся ў Мінскай кансерваторыі па класе спеваў Я. Вітынга  (руск.) (скончыў у 1954)[1].

У лютым 1955 года ў Маскве падчас Дэкады беларускага мастацтва і літаратуры ўпершыню выканаў знакамітую Песню пра Нёман[3].

З 1955 года гастраляваў за мяжой (ГДР, ПНР, СФРЮ, Вялікабрытанія)[1].

У 19571967 гадах — саліст Украінскага тэатра оперы і балета імя Т. Р. Шаўчэнкі (Кіеў)[1].

Выступаў як канцэртны спявак. Карыстаўся шырокай вядомасцю як выканаўца народных песень.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР IV—V скліканняў. Дэпутат Вярхоўнага Савета УССР V склікання[1].

Памёр 29 жніўня 1967 года. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы не толькі як оперны спявак, але і як выканаўца беларускіх народных і масавых песень[1], у тым ліку «Ой бацька мой, Нёман», «Белоруссия».

Оперныя партыі[правіць | правіць зыходнік]

Голас рэдкай прыгажосці, дасканалае валоданне ім дазвалялі Ворвулеву ствараць выразныя скончаныя вобразы[1].

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

У 1994 годзе на фасадзе дома ў Кіеве (вул. Б. Хмяльніцкага, 47), дзе пражываў спявак, устаноўлена бронзавая мемарыяльная дошка з барэльефным партрэтам М. Варвулёва (скульптар Ю. Багаліка, архітэктар Р. Кухарэнка).

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Ворвулев Николай Дмитриевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 125. — 737 с.
  2. ФотоГалерея | Опера | Исполнители | В (руск.)
  3. 7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай
  4. ВОРВУЛЁВ в энциклопедии музыки (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]