Руджэра Леанкавала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руджэра Леанкавала
італ.: Ruggero Leoncavallo
Leonkavallo Postcard-1910.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 23 красавіка 1857(1857-04-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 жніўня 1919(1919-08-09)[4][2][…] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Flag of Italy (1861-1946) crowned.svg Каралеўства Італія
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера, аперэта, балет
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Руджэ́ра Леанкава́ла (італ.: Ruggero Leoncavallo; 23 красавіка 1857, Неапаль — 9 жніўня 1919, Монтэкаціні-Тэрмэ) — італьянскі кампазітар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька — Вінчэнца Леанкавала, суддзя; маці — Вірджынія д’Аурыа, з сям’і неапалітанскіх мастакоў і скульптараў[8].

Вучыўся ў Неапалітанскай кансерваторыі ў Лаўра Росі па класе кампазіцыі і ў Беньяміна Чэзі па класе фартэпіяна. У 1878 годзе скончыў літаратурнае аддзяленне Балонскага ўніверсітэта, дзе быў вучнем Джазуэ Кардучы, атрымаў званне доктара літаратуры[9].

У юнацтве быў выдатным піяністам-акампаніятарам; захаваліся запісы твораў у выкананні Леанкавала і Энрыка Каруза. Як акампаніятар гастраляваў у Англіі, Францыі, Германіі, Галандыі, Егіпце. Некаторы час, працягваючы складаць музыку, працаваў настаўнікам спеву[9].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У сваёй опернай творчасці прытрымліваўся прынцыпаў верызму.

Аўтар больш за 20 опер, самая папулярная з якіх — «Паяцы» (лібрэта Леанкавала, 1892, тэатр «Даль Вермэ», Мілан). Вядомыя таксама яго оперы «Багема» (1897; адзін з варыянтаў назвы — «Жыццё Лацінскага квартала»), «Заза» (1900), «Цыганы» (1912), «Цар Эдып» (1920, не скончана). Аўтар аперэты «Маленькая каралева руж» (1912), якія вылучаюцца меладычным багаццем, яркай тэатральнасцю, балета «Жыццё марыянеткі» (каля 1900), сімфанічнай паэмы «Серафіта» (1894), рамансаў і песень, фартэпіянных сачыненняў.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118779559 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Ruggero Leoncavallo // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Leoncavallo, Ruggiero // The Enciclopædia Britannica — 12 — London, NYC: 1922. — Vol. XXXI English History to Oyama, Iwao. — P. 757.
  5. Ruggero Leoncavallo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  7. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118779559 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  8. Руджеро Леонкавалло. Биография. Сайт Н. В. Дроздовой. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2012. Праверана 21 мая 2012.
  9. а б Руджеро Леонкавалло (Ruggero Leoncavallo). Классическая музыка (5 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 21 мая 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]