Мікола Грынчык
Мікола Грынчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 жніўня 1923 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 12 кастрычніка 1999 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратурны крытык, літаратуразнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Мікола Грынчык (1 жніўня 1923, вёска Быцень, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 1999) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук. Прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1977).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. З сакавіка 1943 г. - агентурны разведчык партызанскага атрада «Савецкая Беларусь» Брэсцкага злучэня, з ліпеня 1944 г. - у Савецкай Арміі, на фронце. Быў цяжка паранены. Пасля вайны працаваў загадчыкам Быценьскага раённага аддзела сацыяльнага забеспячэння. У 1952 г. скончыў літаратурны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута. Настаўнічаў на Гродзеншчыне. Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1957), затым - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1970 г. - загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова ў 1973-1985 гг. - галоўны рэдактар рэспубліканскага навуковага міжведамаснага зборніка «Беларуская літаратура». З 1980 г. - загадчык кафедры літаратуры Мінскага інстытута культуры.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў як крытык і літаратуразнавец з 1957 г. Аўтар манаграфій «Максім Багдановіч і народная паэзія» (1963), «Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрачніцкай паэзіі» (1969), «Шляхі беларускага вершаскладання» (1973), крытыка-біяграфічнага нарыса «Аркадзь Куляшоў» (1964), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977), падручнікаў для студэнтаў філфака педінстытутаў «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917-1940» (1981), «Гісторыя беларускай літаратуры. XIX - пачатак XX ст.» (1981) і «Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд» (1985).
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (1920—1940)
- Памерлі 12 кастрычніка
- Памерлі ў 1999 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Дактары філалагічных навук
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Нарадзіліся ў Быцені