Быў штурвальным на рачным параходзе, прайшоў на Заходняй Дзвіне. Летам 1941 года прызвалі ў Чырвоную Армію, накіравалі ў танкавую часць. Быў у палоне. У снежні 1941 года М. Сільніцкі стаў партызанам атрада Данілы Райцава. Вызначыўся ў баі з карнікамі 28 сакавіка 1942 года ў вёсцы Платы Курынскага сельсавета. Пасля шматгадзіннага бою прыкрываў адыход атрада. Агнём з кулямёта знішчыў дзесяткі гітлераўцаў. Акружаны ворагамі, загінуў у рукапашным баі.
Пахаваны ў вёсцы Курына. На магіле ўстаноўлены помнік.
15 мая 1942 года М. Ф. Сільніцкаму пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].
↑Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Сільніцкі Міхаіл Фёдаравіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 340—341.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз.(руск.)