Мікола Шыла
Мікола Шыла | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст |
Дата нараджэння | 1888 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 красавіка 1948 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Мікола (Мікалай Язэпавіч) Шыла (1888, мяст. Смаргонь, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл., паводле іншых звестак, Бакшты[1], цяпер Іўеўскі раён Гродзенскай вобл. — 6 красавіка 1948, Браўншвайг, Германія) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, журналіст, рэдактар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Падчас вучобы ўдзельнічаў у нелегальным з'ездзе вучняў настаўніцкіх семінарыяў Беларусі, за рэвалюцыйную дзейнасць быў асуджаны ў 1906 і да 1908 адбываў пакаранне ў Мінскай турме. Як сябра БСГ двойчы абіраўся ў яе ЦК. З 1909 супрацоўнічаў з газетай «Наша ніва». Удзельнічаў у рабоце Беларускага музычна-драматычнага гуртка ў Вільні. Падчас вучобы ў Пецярбургу сябра Пецярбургскага таварыства студэнтаў-беларусаў, прымаў удзел у яго культурна-грамадскай рабоце: спяваў у хоры, выступаў у спектаклях, танцаваў, у тым ліку ў трупе І. Буйніцкага. У кастрычніку 1917 дэлегат III з'езда БСГ у Мінску. Удзельнічаў у Першым Усебеларускім з'ездзе (1917). У 1918 сябар Рады БНР. У 1918—1919 настаўнічаў у Будслаўскай беларускай гімназіі. З 1921 зноў у Вільні, удзельнік беларускага руху. Член Беларускага нацыянальнага камітэта. Рэдагаваў газету «Змаганьне» (28.10.1923-31.01.1924), «Голас Беларуса» (14.02.-19.04.1924). Як «зіц-рэдактар» беларускай перыёдыкі шматразова арыштоўваўся польскай адміністрацыяй, сядзеў у Лукішскім астрозе. У 1939 пасля прыходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, працаваў у рэдакцыі (разам з Максімам Танкам і Натальяй Арсеньевай) у вілейскай абласной газеце "Вілейская праўда" (пазней перайменавана ў "Сялянскую газету"). Падчас Другой сусветнай сусветнай вайны працаваў на культурна-асветнай ніве. Удзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе. З 1944 жыў у Германіі. Быў адным з рэдактараў часопіса беларускай эміграцыі «Шляхам жыцця». Пакінуў успаміны, у тым ліку пра А. Гаруна, Я. Купалу, Б. Эпімах-Шыпілу і інш.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- А што далей? (Кароткі нарыс узаемаадносінаў сярод беларускай эміграцыі). — Браўншвайг, 1948. — 20 с.; [Выд. 2]. — Лёндан: [выдавецтва Хрысьціянскага Аб'еднаньня Беларускіх Работнікаў у Вялікай Брытаніі], 1948. — 16 с.
- Мае сустрэчы / М. Ш. // Шляхам Жыцьця. — 1947. — № 8 (20). — 31 жніўня. — С. 13—15.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- Жук-Грышкевіч В. 25-га сакавіка. Успаміны зь Менску, Будслава, Вільні, Прагі, савецкай турмы. — Таронта, 1978.
- Памёр М. Шыла // Бацькаўшчына. — 1948. — № 12 (15). — 18 красавіка. — С. 4.
- Хацяновіч А. Дзе крыжуюцца шляхі// Наша ніва. — № 9(106) −1998, 11 траўня.
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў Смаргоні
- Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 6 красавіка
- Памерлі ў 1948 годзе
- Памерлі ў Браўншвайгу
- Выкладчыкі Будслаўскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі
- Журналісты Беларусі
- Рэдактары Беларусі
- Удзельнікі Першага Усебеларускага з’езда
- Беларусы ў Польшчы
- Беларусы ў Германіі
- Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса