Навасёлкаўскі сельсавет (Дзяржынскі раён)
Выгляд
Навасёлкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Дзяржынскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Навасёлкі |
Дата ўтварэння | 23 сакавіка 1932 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Навасё́лкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Навасёлкі.
Утвораны 23 сакавіка 1932 года ў складзе Койданаўскага нацыянальнага польскага раёна БССР. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзяржынскага сельсавета[1].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.