Рубілкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рубілкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дзяржынскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Рубілкі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 1 299
Рубілкаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Рубі́лкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Рубілкі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне. З 23 сакавіка 1932 года Рубілкаўскі нацыянальны польскі сельсавет у складзе Койданаўскага нацыянальнага польскага раёна. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 14 мая 1936 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Менскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Менскім раёне Менскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе адноўленага Дзяржынскага раёна. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дабрынёўскага сельсавета[1]. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 27 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1299 чалавек[3], з іх 90,8 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,3 % — палякі, 1,2 % — украінцы, 1,2 % — армяне[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 24 населеныя пункты: аграгарадок Томкавічы, вёскі Баравікі, Булынкі, Бяліцкаўшчына, Гарэнаўка, Даўнары, Дзежкі, Жакі, Казлы, Камянное, Краснае, Кулі, Курганне, Лукашына, Пабеднае, Рубілкі, Сакольшчына, Старышча, Сухадолы, Уладзімірова, Чырвоная Зорка, Шабунеўшчына, Юнцаўшчына і Янавічы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.