Ляхавіцкі сельсавет (Дзяржынскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ляхавіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Дзяржынскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ляхавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва (2009) 533
Ляхавіцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Ля́хавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Ляхавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Нарэйкаўскі 1-шы сельсавет у складзе Койданаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Нарэйкі. 18 снежня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ляхавічы, сельсавет перайменаваны ў Ляхавіцкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Койданаўскім раёне БССР. З 25 ліпеня 1931 года Ляхавіцкі нацыянальны польскі сельсавет. З 23 сакавіка 1932 года ў Койданаўскім нацыянальным польскім раёне. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Мінскага раёна. 23 жніўня 1937 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Станькаўскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 533 чалавекі[2], з іх 87,1 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 2,1 % — украінцы[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: вёскі Булыншчына, Бязодніца, Войтаўка 1, Войтаўка 2, Вялікая Шатаноўшчына, Вясёлы Вугал, Глухоўшчына, Леніна, Ліхачоўшчына, Ляхавічы, Малая Шатаноўшчына, Нарэйкі, Пенькавічы, Пісараўшчына, Плоскае, Рабцаўшчына, Сівожанка, Студзянка і пасёлак Сасновы Бор.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.