Навум Саламонавіч Перкін
Навум Саламонавіч Перкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 (15) лютага 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 кастрычніка 1976 (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, пісьменнік, літаратурны крытык, літаратар |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства[1] і літаратурная крытыка[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Навум Саламонавіч Перкін (15 лютага 1912, Тураў, цяпер Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць — 2 кастрычніка 1976) — беларускі літаратуразнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і саматужніка. У 1928 г. паступіў у Гомельскі педагагічны тэхнікум, у 1929—1931 г. настаўнічаў у пачатковых школах на Гомельшчыне. Скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1936) і аспірантуру пры гэтым інстытуце (1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — з 1941 г. на фронце, з 1942 г. у партызанах на Браншчыне, з 1944 г. зноў на фронце. Быў двойчы паранены. З 1946 г. — навуковы супрацоўнік, у 1963—1976 — загадчык сектара ўзаемасувязей літаратур Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Доктар філалагічных навук, прафесар. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1954).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі ў 1946 г. Пісаў на рускай і беларускай мовах. Аўтар прац «Аркадзь Куляшоў: Паэтычная творчасць» (1951), «Творчасць Петруся Броўкі» (1952), «Шляхі развіцця беларускай савецкай літаратуры 20-30-х гадоў: Праблемы сацыялістычнага рэалізму» (1960), «В семье братских литератур» (1967), «Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў літаратуры» (1971), «Человек в советском романе» (1975), брашуры «Пятро Глебка» (1955), зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў «Абсягі думкі» (1979). Апублікаваны аўтабіяграфічныя мастацкія творы «Мальчик из местечка» (1981) і «Я стал партизаном» (1982).
Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964), «Истории советской многонациональной литературы» (1970—1971), сааўтар дакладаў да III Міжнароднага з'езда славістаў «Асноўныя асаблівасці развіцця сучаснай беларускай літаратуры» (з В. Івашыным, 1958) і да V — «Беларускапольскія ўзаемасувязі ў XIX ст.» (з А. Лойкам, 1969), а таксама падручніка «Беларуская савецкая літаратура» для 9-10 класаў (з Ю. Пшырковым, 1959—1973).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у 2-томным даследаванні «История белорусской дооктябрьской литературы» і «История белорусской советской литературы».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Перкін Навум // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.;
- Перкін Навум // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995..
- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Тураве
- Памерлі 2 кастрычніка
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Дактары філалагічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л. С. Выгоцкага
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Члены КПСС
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філолагі Беларусі
- Літаратуразнаўцы Беларусі