Надзея Іванаўна Прышчэп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надзея Іванаўна Прышчэп
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1950(1950-10-24) (73 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці мадэльер
Месца працы
Вучоба
Член у

Надзея Іванаўна Прышчэп (нар. 24 кастрычніка 1950) — беларуская мадэльерка і выкладчыца. Член Беларускага саюза дызайнераў. Дацэнт Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава. Выкладчыца ФСК БДУ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1975 скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут як мастачка па касцюму. З 1975 па 1996 год працавала ў Беларускім рэспубліканскім Доме мадэляў.

Распрацоўвала калекцыі мадэляў для швейных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі: Полацкай швейнай фабрыкі, Гродзенскай швейнай фабрыкі, Бабруйскай швейнай фабрыкі, а яшчэ для фабрык мастацкіх вырабаў Магілёва, Бабруйска, Віцебска, Гомеля і інш.

З 1985 года працуе ў групе перспектыўнага мадэлявання Беларускага цэнтра моды.

Аўтар сцэнаграфіі і касцюмаў для тэатральных спектакляў: «Камедыя» (сцэнарыст і рэжысёр У. В. Рудаў, Беларускі Дзяржаўны Маладзёжны Тэатр, Альтэрнатыўны тэатр, Мінск); «Царства зямное» (па п’есе Т. Уільямса, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, Мінск).

Па замове Белтэлерадыёкампаніі распрацаваны касцюмы і візуальны імідж заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алены Спірыдовіч, якая вядзе Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

З 1996 па 2000 год выкладала ў Мінскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы.

З 1997 па 2018 год была дацэнтам Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава. Выкладала дысцыпліны — «асновы кампазіцыі і касцюма», «дызайн-праектаванне касцюма» і інш.

Эксперт Міжнароднага конкурсу «Асамблея Моды» (Масква — Лондан — Парыж — Берлін).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1987 год — дыпламант «Усесаюзнага фестывалю моды-87 у Маскве».
  • 1988 год — дыпламант «I Рэспубліканскага фестывалю моладзевай моды ў Мінску».
  • 1988, 1989 — удзельніца Брытана-савецкіх месячнікаў, якія праходзілі на ВДНГ БССР у Мінску.
  • 2000 — лаўрэатка фестывалю-конкурсу моды «Мадэль года-2000» у Мінску з калекцыяй «Андэграўнд».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

https://bsu.by/by/employee/69450-d/infarmatsyya Архівавана 10 сакавіка 2023.

https://nastgaz.by/stylyovae-slova-bdu/

https://fsc.bsu.by/ru/prishhep-nadezhda-ivanovna/ Архівавана 10 сакавіка 2023.

http://isz.minsk.by/history/kafedry/mk.html