Народны камісарыят па ваенных справах БССР
Выгляд
| Народны камісарыят па ваенных справах Беларускай ССР | |
|---|---|
| скарочана — Наркамваенспраў | |
| | |
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Беларуская ССР |
| Дата стварэння | 26 жніўня 1920 |
| Папярэднія ведамствы |
Ваенны аддзел Мінгубваенрэўкама (1920) Камісарыят па ваенных справах Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта (Ваенрэўкама) БССР (1920) |
| Дата скасавання | 1 лістапада 1924 |
| Вышэйшае ведамства | Савет Народных Камісараў БССР |
Наро́дны камісарыя́т па вае́нных спра́вах Белару́скай ССР быў утвораны 26 жніўня 1920 года на базе Камісарыята па ваенных справах Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта БССР. Быў ліквідаваны 1 лістапада 1924 года.
Самастойнай ваеннай палітыкі ССРБ не праводзіла. Асноўная ўвага камісарыята канцэнтравалася на правядзенні мерапрыемстваў па ўмацаванні дзяржаўных межаў, барацьбе з антыўрадавымі ўзброенымі фарміраваннямі, выкананні палітычных і гаспадарчых задач.
У сувязі са стварэннем СССР Наркамат быў скасаваны і яго функцыі былі перададзены саюзнаму Наркамату па ваенным і марскім справам.
Наркамы
[правіць | правіць зыходнік]- Язэп Адамовіч (1920 — 1921)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.. С. 289.