Народны фронт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Народны фронт — палітычны рух. Народныя франты пачалі паўставаць у 1930-я гады, выступалі супраць фашызма і вайны, у абарону эканамічных інтарэсаў працоўных. У Францыі ў 19361938, Іспаніі ў 19361939, Чылі ў 19381941 дзеялі кіраўніцтвы Народных франтоў. У гады Другой сусветнай вайны ў некаторых дзяржавах былі створаныя нацыянальныя антыфашысцкія народныя франты.

У савецкіх рэспубліках[правіць | правіць зыходнік]

У СССР прыкладна між 1989 і 1992 тэрмін «Народны фронт» атрымаў зусім іншае значэнне. Афіцыйна дзейнасць Народных франтоў была накіраваная на падтрымку перабудовы, але пазней яны пачалі ставіць пытанне пра выхад саюзных рэспублік са складу СССР. У балтыйскіх дзяржавах Народныя франты неўзабаве сталі асноўнай палітычнай сілай і кіраўнікамі дысідэнцкага руху[Крыніца?], яны вымагалі большай аўтаноміі сваім дзяржавам, а пасля і незалежнасці. Яны таксама сталі асноўнай альтэрнатывай Камуністычнай партыі ў Малдове, Украіне, Арменіі ды Азербайджане. Народны фронт быў таксама заснаваны ў Грузіі.

Рэспубліка Назва нацыянальнага руху Дата заснавання
Азербайджанская ССР Народны фронт Азербайджана ліпень 1988
Армянская ССР Карабахскі камітэт люты 1988
Беларуская ССР Беларускі народны фронт «Адраджэнне» чэрвень 1989
Грузінская ССР Камітэт нацыянальнага выратавання кастрычнік 1989
Казахская ССР Рух «Невада — Сяміпалацінск» люты 1989
Кыргызская ССР Адкрытасць (Ашар) ліпень 1989
Латвійская ССР Народны фронт Латвіі ліпень 1988
Літоўская ССР Саюдзіс чэрвень 1988
Малдаўская ССР Народны фронт Малдовы травень 1989
Расійская СФСР Дэмакратычная Расія 1990
Узбецкая ССР Еднасць (Бірлік) лістапад 1988
Украінская ССР Народны Рух Украіны лістапад 1988
Таджыцкая ССР Адкрытасць (Ашкара) чэрвень 1989
Туркменская ССР Еднасць (Агзыбірлік) студзень 1990
Эстонская ССР Рахварыннэ ліпень 1988

Народныя франты ў несацыялістычных дзяржавах[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]