Наталля Отаўна Цэтэрман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Отаўна Цэтэрман
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1891(1891-06-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 снежня 1966(1966-12-23) (75 гадоў)
Грамадзянства  Расійская імперыя,  СССР
Навуковая сфера батаніка і ліхеналогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар Кіеўскія вышэйшыя жаночыя курсы
Навуковы кіраўнік Міхаіл Пятровіч Тамін

Наталля Отаўна Цэтэрма́н[1] (24 чэрвеня 1891 — 23 снежня 1966) — вучоны, батанік і ліхенолаг, кандыдат біялагічных навук (1946), дацэнт (1952).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Мінску. У 1915 годзе скончыла прыродазнаўча-гістарычнае аддзяленне Кіеўскіх вышэйшых жаночых курсаў[1]. У 1921—1925 гг. працавала ў Беларускім дзяржаўным політэхнічным інстытуце, Інстытуце меліярацыі і балотнай гаспадаркі, у 1925—1934 гг. у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1935 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, у 1952—1965 гг. — дацэнт кафедры сістэматыкі раслін і навуковы куратар гербарыя.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац у галіне сістэматыкі вышэйшых раслін, ліхеналогіі, батанічнай геаграфіі. Арганізатар батанічнага саду і аранжарэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сабрала і апрацавала асноўную частку гербарыя (каля 20 тыс. лістоў) і вялікую колькасць пладоў і насення. Сістэматычна апрацавала важны ў фарміраванні наглебавага покрыва лясоў род лішайнікаў Кладонія (Cladonia).

Адна з аўтараў выдання «Флора БССР» (1949—1959).

Зноскі

  1. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]