Міхаіл Пятровіч Тамін
| Міхаіл Пятровіч Тамін | |
|---|---|
| руск.: Михаил Петрович Томин | |
| |
| Дата нараджэння | 25 ліпеня 1883 ці 24 ліпеня 1883 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 мая 1967 (83 гады) ці 31 мая 1967 (83 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта, батанічны калекцыянер |
| Навуковая сфера | батаніка і ліхеналогія |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар біялагічных навук[1] (1937) |
| Навуковае званне | |
| Сістэматык жывой прыроды | ||
|---|---|---|
|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Tomin».
Персанальная старонка на сайце IPNI
|
||
Міхаіл Пятровіч Тамі́н[2][3] (руск.: Михаил Петрович Томин; 12 (24) ліпеня 1883, в. Шаровічы, Жыздрынскі павет, Калужская губерня — 31 мая 1967, Мінск) — вучоны ў галіне батанікі, ліхенолаг. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1956), доктар біялагічных навук (1934), прафесар (1929).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]М. П. Тамін нарадзіўся ў вёсцы Шаровічы Жыздрынскага павета Калужскай губерні. Вучыўся ў мясцовай царкоўна-прыхадской школе, двухкласным павятовым вучылішчы, у 1900 годзе скончыў Жыздрынскае гарадское вучылішча. У 1906 годзе скончыў Маскоўскую земляробчую школу і быў прыняты ў Пецярбургскі лясны інстытут. Праз год М. П. Тамін перавёўся ў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут, які скончыў у 1912 годзе з дыпломам першай ступені, і ў якім працаваў па вольнаму найму 1912—1913 гг. асістэнтам на кафедры батанікі. У 1913—1929 гадах старэйшы асістэнт у Варонежскім сельскагаспадарчым інстытуце і адначасова з 1914 года выкладчык у ветэрынарна-фельчарскай школе Варонежа[4]. У 1929 годзе М. П. Тамін зацверджаны прафесарам БСГА (горад Горкі, Магілёўская вобласць)[4]. У 1929—1931 гадах Міхаіл Пятровіч працаваў прафесарам у Архангельскім лесатэхнічным інстытуце, у 1931—1934 гадах — у Арэнбургскім інстытуце буйной мясной жывёлагадоўлі і ветэрынарыі[4]. З 1934 па 1941 год і ў 1944—1950 гадах М. П. Тамін працаваў навуковым супрацоўнікам у Батанічным садзе АН БССР, дзе пасля яго прыезду пачаліся планамерныя даследаванні ў галіне ліхеналогіі. Адначасова прафесар кафедры батанікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1937 годзе М. П. Таміну прысвоена вучоная ступень доктара біялагічных навук, у 1940 годзе ён абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР[2][3][5].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны М. П. Тамін апынуўся ў акупаваным Мінску, дзе выконваў абавязкі дырэктара Батанічнага сада і зрабіў усё магчымае, каб зберагчы ад знішчэння ўнікальныя аранжарэйныя расліны, гербарыі, захаваў інвентарныя кнігі пасадак дрэўных і куставых раслін[5].
Пасля вызвалення Мінска ад захопнікаў у 1944 годзе Прэзідыум Акадэміі навук БССР аднавіў вучонага ў званні члена-карэспандэнта[5], і ён працягваў працу ў Батанічным садзе і БДУ. У 1948—1960 гадах М. П. Тамін на пасадзе загадчыка Аддзела флоры і гербарыя Інстытута біялогіі АН БССР[4]. У 1956 годзе вучоны абраны акадэмікам АН БССР па спецыяльнасці «Сісэматыка раслін»[4].
Памёр Міхаіл Пятровіч Тамін 31 мая 1967 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску[4].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]М. П. Таміну належаць больш за 30 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфіі[6].
Яшчэ студэнтам М. П. Тамін у 1908—1910 гадах у якасці памочніка батаніка прымаў удзел у экспедыцыях Перасяленскага ўпраўлення па вывучэнні паўночнай часткі Іркуцкай губерні і пагранічнай з Манголіяй паласы Забайкальскай вобласці, працаваў пад кіраўніцтвам буйнейшых вучоных-батанікаў А. Ф. Флёрава і Б. А. Федчанкі[5].
М. П. Таміну належаць працы ў галіне ліхеналогіі, сістэматыкі ніжэйшых раслін, батанічнай геаграфіі. Ён займаўся вывучэннем сістэматычнага складу лішайнікавай флоры, пераважна паўпустынных абласцей і лясной зоны Еўрапейскай часткі СССР, Далёкага Усходу[6]. Зрабіў апісанне 32 відаў, 4 разнавіднасцей і 12 форм раней невядомых лішайнікаў[6]. Рэдактар і сааўтар выдання «Флора БССР»[6] ў 5 тамах. Імем вучонага названыя 4 віды лішайнікаў[6] і род Mikhtomia. М. П. Тамін узначальваў калектыў батанікаў, якія працавалі над складаннем «Вызначальніка раслін Беларусі» (1967)[5].
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Таблицы для определения лишайников, встречающихся в лесах Средней России. — Воронеж, 1927.
- Определитель кустистых и листоватых лишайников СССР. — Мн.: Изд-во АН БССР, 1937.
- Определитель корковых лишайников Европейской части СССР (кроме Крайнего Севера и Крыма). — Мн.: Изд-во АН БССР, 1956.
- Лишайники, бактерии и актиномицеты. — М.: Высшая школа, 1960 (Определитель низших растений, т.5) (у сааўт.).
- Определитель растений Белоруссии. — Мн.: Вышэйшая школа, 1967 (у сааўт.).
Навуковыя артыкулы
[правіць | правіць зыходнік]- Материал по лихенологии. Определитель лишайников солонцеватых почв в полупустынной области юго-востока СССР / М. П. Томин // 25 лет научно-педагогической и общественной работы академика Б. А. Келлера: юбил. сб. /под ред. проф. А. Я. Гордягина. — Воронеж, 1931.
- Новые и редкие виды лишайников СССР. II / М. П. Томин // Сборник научных трудов / редкол.: Т. Н. Годнев [и др.] ; Акад. наук БССР, Институт биологии. — Минск, 1950. — Вып. 1. — C. 77—86.
- Интересные и новые виды лишайников СССР / М. П. Томин // Ботанические материалы Отдела Споровых Растений Ботанического Института им. В. Л. Комарова Академии Наук СССР / под ред. проф. В. П. Савича. — Москва; Ленинград, 1950. — Т. 6, вып. 7-12. — C. 108—112.
і інш.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 414. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б ЭПБ 1986.
- ↑ а б в г д е Михаил Петрович Томин. К 130-летию со дня рождения ботаника-лихенолога, академика НАН Беларуси Архівавана 6 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ а б в г д Рукапісы не гараць. Як з простага хлопца з вёскі вырас сусветна вядомы батанік(недаступная спасылка). TUT.BY (24 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
- ↑ а б в г д Академик ТОМИН Михаил Петрович (руск.) // Сайт НАН Беларусі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тамі́н Міхаіл Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 414. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тамі́н Міхаіл Пятровіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 76—77. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Тамін Міхаіл Пятровіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 700. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Академик ТОМИН Михаил Петрович (руск.) // Сайт НАН Беларусі
- Міхаіл Пятровіч Тамін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Рукапісы не гараць. Як з простага хлопца з вёскі вырас сусветна вядомы батанік(недаступная спасылка). TUT.BY (24 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
- К 130-летию со дня рождения Михаила Петровича Томина Архівавана 20 кастрычніка 2013. (руск.)
- Н. М. Лунина История становления и развития Центрального ботанического сада Национальной академии наук Беларуси
- Томин Михаил Петрович (руск.) // Варонежскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт
- Томин Михаил Петрович (1883 — 1967) (руск.) // ІЭБ НАН Беларусі
- Нарадзіліся 25 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Нарадзіліся 24 ліпеня
- Нарадзіліся ў Калужскай губерні
- Нарадзіліся ў Бранскай вобласці
- Памерлі 30 мая
- Памерлі ў 1967 годзе
- Памерлі 31 мая
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі
- Супрацоўнікі Інстытута біялогіі АН БССР
- Выкладчыкі Варонежскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Архангельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Дактары біялагічных навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аўтары батанічных таксонаў
- Батанікі Расійскай імперыі
- Батанікі СССР
- Батанікі Беларусі
- Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Ліхенолагі Беларусі
