Наталі Зэман Дэвіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталі Зэман Дэвіс
англ.: Natalie Zemon Davis
Дата нараджэння 8 лістапада 1928(1928-11-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 кастрычніка 2023(2023-10-21)[3] (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Chandler Davis[d]
Род дзейнасці гісторык, сцэнарыст, выкладчыца ўніверсітэта, актывіст за права жанчын, пісьменніца
Навуковая сфера гісторыя[6], Новы час[6], social history[d][6] і гісторыя культуры[d][6]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
кампаньён ордэна Канады

грант Гугенхайма (1985)

Нацыянальны гуманітарны медаль ЗША

Holberg International Memorial Prize[d] (2010)

Paul Oskar Kristeller Lifetime Achievement Award[d] (2014)

Aby Warburg Prize[d] (2000)

The Smith College Medal[d] (1996)

ганаровы доктар Базельскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Гарвардскага ўніверсітэта[d] (1996)

ганаровы доктар Калумбійскага ўніверсітэта[d] (1990)

ганаровы доктар Кембрыджскага ўніверсітэта[d] (1998)

ганаровы доктар Эдынбургскага ўніверсітэта[d] (1998)

ганаровы доктар Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме[d] (2000)

ганаровы доктар Таронцкага ўніверсітэта[d] (1991)

ганаровы доктар Універсітэта Канкордыя[d]

ганаровы доктар Прынстанскага ўніверсітэта[d]

honorary doctor of the Yale University[d]

honorary doctor of the University of Chicago[d]

honorary doctor of the Northwestern University[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Наталі Земан Дэвіс (англ.: Natalie Zemon Davis; 8 лістапада 1928(1928-11-08)[1][2][…], Дэтройт, Мічыган, ЗША[4]21 кастрычніка 2023(2023-10-21)[3], Таронта, Антарыа, Канада) — амерыканска-канадская гісторык. Унесла значны ўклад у вывучэнне культуры Новага часу Заходняй Еўропы, гендарную гісторыю, мікрагісторыю.

Доктар (1959), прафесарка Універсітэта Таронта, член Амерыканскага філасофскага таварыства (2011)[7] і член-карэспандэнтка Брытанскай акадэміі.

Лаўрэат прэміі Хольберга (2010)[8].

Нацыянальны гуманітарны медаль ЗША (2012).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў яўрэйскай сям’і. Скончыла Гарвардскі ўніверсітэт, абараніла доктарскую дысертацыю ў Мічыганскім універсітэце ў 1959 годзе У часы распаўсюджвання макартызму Наталі і яе муж эмігравалі з ЗША ў Канаду і атрымалі канадскае грамадзянства. Выкладала ў Браўнаўскім універсітэце, Універсітэце Таронта, Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі і Прынстанскім універсітэце. Прэзідэнт Амерыканскай гістарычнай асацыяцыі (1987)[9]. У 2010 годзе ўганаравана прэміяй Хольберга за «мастацкі падыход у апісанні гістарычных падзей»[8]. Таксама адзначана Toynbee-Preis[de] і Aby-Warburg-Preis[de] (абедзве — у 2000).

У шлюбе з матэматыкам Чандлерам Дэвісам[en]), маюць траіх дзяцей.

Асноўныя навуковыя інтарэсы — культура Новага часу Заходняй Еўропы, гендарная гісторыя, мікрагісторыя. Першыя і некаторыя пазнейшыя працы сфакусіраваны на Францыі XVI стагоддзя, напрыклад, «Абрады гвалту» (The Rites of Violence: Religious Riot in Sixteenth-Century France) і «Гісторыя і культура Францыі ранняга Новага часу» (Society and Culture in Early Modern France: Eight Essays).

Аўтар васьмі кніг.

У 1982 годзе ў Францыі выйшаў фільм Вяртанне Марціна Гера[en] (англ.: The Return of Martin Guerre), кансультантам якога была Дэвіс. Па выніках працы над фільмам адначасова з ім выпусціла аднайменную кнігу на французскай мове, у 1983 годзе перакладзеную на англійскую, у цэнтры ўвагі гэтага працы — уяўленні пра чалавека ў французскіх сялян XVI стагоддзя.

У 1995 годзе выйшла яе праца «Дамы на абочыне. Тры жаночыя партрэты XVII стагоддзя» (Women on the Margins: Three Seventeenth-century Lives), у якой на аснове мемуараў і лістоў трох жанчын XVII стагоддзя ўдакладнены ўяўленні пра ролю і месца жанчыны ў ранні Новы Час, пра нормы і забабоны ў грамадстве, пра іх уплыў на паводзіны жанчын і іх дзейнасць. Гераіні аповеда — Глікель з Хамельна (1646/47, Гамбург — 1712, Мец), Мары Гюяр дэ л’Інкарнасьён (1599, Тур — 1672, Канада) і Марыя Сібіла Мерыян (1647, Франкфурт-на-Майне — 1717, Амстэрдам). Усе яны не належалі да вышэйшай арыстакратыі. Кожная прадстаўляла розныя рэлігійныя групы (Глікель — іўдзейка, паслядоўніца Шабтай Цві, Мары Гюяр — манашка-каталічка, Марыя Сібіла Мерыян некаторы час была членам пратэстанцкай секты лабадыстаў[en][10]) і, такім чынам, лепей адлюстроўвалі ўсё грамадства таго часу. Яны былі адукаванымі і неардынарнымі асобамі[10]. Купчыха Глікель, якая кіравала справамі мужа пасля яго смерці, пакінула пасля сябе напісаныя для нашчадкаў мемуары, першы твор падобнага жанру аўтарства яўрэйскай жанчыны, у якіх павучальны складнік спалучаецца з духоўнымі перажываннямі. Мары Гюяр пастрыглася ў манашкі па загадзе «ўнутранага голасу», пакінула сына і пасля напісала для яго мемуары. Астатнюю частку жыцця яна правяла сярод канадскіх індзейцаў, якім прапаведавала хрысціянства. Марыя Сібіла Мерыян займалася энтамалогіяй і маляваннем, публікавала ўласныя кнігі, але затым з’ехала ў Сурынам, дзе працягнула вывучэнне насякомых.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Society and Culture in Early Modern France: Eight Essays. — Stanford, California: Stanford University Press, 1975.
  • The Return of Martin Guerre. — Cambridge, MA: Harvard University Press, 1983.
    • Земон Дэвис Н. Возвращение Мартена Герра. — М.: Прогресс, 1990. — 208 с.
  • Frauen und Gesellschaft am Beginn der Neuzeit. — Berlin: Wagenbach, 1986.
  • Fiction in the Archives: Pardon Tales and their Tellers in Sixteenth Century France. — Stanford, California: Stanford University Press, 1987.
  • «Gender in the academy: women and learning from Plato to Princeton: an exhibition celebrating the 20th anniversary of undergraduate coeducation at Princeton University». — Princeton: Princeton University Library, 1990.
  • Renaissance and Enlightenment Paradoxes, co-edited with Arlette Farge. — Cambridge, MA: Belknap Press, 1993. Volume III of A History of Women in the West.
  • Women on the Margins: Three Seventeenth-century Lives. — Cambridge, MA: Harvard University Press, 1995.
    • Земон Девис Н. Дамы на обочине. Три женских портрета XVII века. — М.: Новое литературное обозрение, 1999. — 400 с.
  • A Life of Learning: Charles Homer Haskins Lecture for 1997. — New York: American Council of Learned Societies, 1997. [1]
  • Remaking Imposters: From Martin Guerre to Sommersby, Egham, Surrey, UK. — Royal Holloway Publications Unit, 1997.
  • The Gift in Sixteenth-Century France. — University of Wisconsin Press, 2000.
  • Slaves on Screen: Film and Historical Vision. — Cambridge, MA: Harvard University Press, 2002.
  • Trickster Travels. — New York: Hill & Wang, 2006.
  • Земон Дэвис Н. Обряды насилия // История и антропология. Междисциплинарные исследования на рубеже XX—XXI веков. — СПб.: Алетейя, 2006. — С. 111—162
  • (в соавторстве) Земон Дэвис Н. Парадоксы эпохи Возрождения и Просвещения / Н. Земон Дэвис [и др.] — История женщин. В 5 томах. Том 3. — СПб.: Алетейя, 2008. — 560 с.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Natalie Zemon Davis // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Natalie Zemon Davis // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б https://www.nytimes.com/2023/10/23/books/natalie-zemon-davis-dead.html
  4. а б в г д е ё ж Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 270.
  5. Scanlon J., Cosner S. American Women Historians, 1700s-1990s: A Biographical DictionaryGreenwood Publishing Group, 1996. — 304 с. — ISBN 978-0-313-29664-2, 978-1-56750-917-5
  6. а б в г Czech National Authority Database Праверана 5 снежня 2023.
  7. APS Member History. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2021. Праверана 23 снежня 2020.
  8. а б Американский лауреат премии Хольберга получит $785 тыс.. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2010. Праверана 4 лістапада 2011.
  9. AHA Presidential Addresses: History's Two Bodies. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2011. Праверана 4 лістапада 2011.
  10. а б Kupperman Karen Ordahl. Women on the Margins: Three Seventeenth-Century Lives. By Natalie Zemon Davis. // The Journal of Modern History. Vol. 69, No. 4 (December 1997). — P. 804—805

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]