Нацыянальная мова
Нацыяна́льная мо́ва — мова, якая выступае сродкам вусных і пісьмовых зносін нацыі. Складваецца з мовы народнасці ў перыяд станаўлення нацыі. Функцыянуе ў некалькіх разнавіднасцях: літаратурная мова, прастамоўе, мясцовыя гаворкі і сацыяльныя дыялекты. Найвышэйшая форма нацыянальнай мовы — літаратурная мова, якая лічыцца ўзорнай і прызнаецца ўсімі носьбітамі гэтай мовы. Нацыянальная мова ёсць адной з найбольш істотных прыкмет нацыі. Звычайна адна нацыя атаясамліваецца з адной мовай (напрыклад англічане — з англійскай, французы — з французскай мовай). Часам адна мова можа абслугоўваць моўныя патрэбы некалькіх нацый, што звязана з каланіяльнай спадчынай гэтых нацый і фарміраваннем нацыі з каланістаў і эмігрантаў (напрыклад, англійская мова ў Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш. краінах). У апошнім выпадку фарміруюцца нацыянальныя варыянты адной мовы: англійская брытанская, англійская амерыканская, англійская аўстралійская і г.д.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 228. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).