Перайсці да зместу

Касцёл Святога Мікалая (Кіеў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касцёл
Мікалаеўскі касцёл
укр.: Костел Святого Миколая
Сучасны выгляд касцёла
Сучасны выгляд касцёла
50°25′37″ пн. ш. 30°31′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Адрас Кіеў, вул. Чырвонаармейская, 77
Канфесія Каталіцызм
Епархія Roman Catholic Diocese of Kyiv-Zhytomyr[d]
Архітэктурны стыль Неаготыка
Архітэктар С. В. Валоўскі, Уладзіслаў Гарадзецкі
Дата заснавання 1899
Будаўніцтва 18991909 гады
Статус дзеючы
Матэрыял цэгла
Стан Дом арганнай і камернай музыкі; Прыхадскі храм РКЦ
Сайт nicolasparish.org.ua (укр.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Мікалая — рымска-каталіцкі храм Святога Мікалая ў Кіеве, выкарыстоўваецца з 1980 года ў якасці Дома арганнай і камернай музыкі. Размешчаны па адрасе: вул. Чырвонаармейская, 77.

Гісторыя будаўніцтва

[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва касцёла Св. Мікалая пачалося па конкурсным праекце архітэктара С. В. Валоўскага ў 1899 годзе. Распрацоўка і будаўніцтва рабіліся пад кіраўніцтвам вядомага кіеўскага архітэктара У. У. Гарадзецкага. Касцёл, пабудаваны ў стылізаваных гатычных формах з высокімі спічастымі вежамі і шпілямі, адрозніваецца стройнымі прапорцыямі, лёгкасцю, яснасцю кампазіцыйнай структуры. Складаныя ўмовы будаўніцтва і архітэктурнага рашэння заахвоцілі архітэктараў прымяніць наватарскія на той час інжынерныя тэхналогіі. Інжынерам А. Э. Страусам упершыню ў тагачаснай будаўнічай практыцы была прапанавана закладка падмурка на бетонных палях, а ў канструкцыях шырока выкарыстоўваўся жалезабетон - новы будаўнічы матэрыял. Касцёл быў багата ўпрыгожаны як насценнымі роспісамі так і вітражамі, якіх налічвалася 40 (не захаваліся).

У 1909 годзе касцёл быў асвечаны.

Касцёл быў зачынены і разрабаваны каля 1933 года, духавенства падвергнулася рэпрэсіям. У будынку размясціліся склады. У 1943 годзе падчас вайны, храм моцна пацярпеў ад артылерыйскага абстрэлу, гарэў.

У пасляваенныя гады будынак касцёла быў часткова адрэстаўраваны і перабудаваны пад патрэбы Кіеўскага дзяржаўнага абласнога архіва.

У 1978 годзе было прынята рашэнне Савета Міністраў УССР аб стварэнні ў Кіеве Рэспубліканскага Дома арганнай і камернай музыкі і пераабсталяванні пад канцэртную залу памяшкання былога Мікалаеўскага касцёла. Адначасова з рэстаўрацыяй праводзілася і частковая рэканструкцыя будынка. З 1980 года Мікалаеўскі касцёл пачаў функцыянаваць у якасці канцэртнай залы Дома арганнай і камернай музыкі.