Нацыянальны парк Наміб-Наўклуфт
Наміб-Наўклуфт | |
---|---|
Namib-Naukluft | |
Выдмы | |
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Намібія |
Плошча | 49768 км² |
Дата заснавання | 1979 |
Кіруючая арганізацыя | Міністэрства асяродзя і турызму |
Сайт | Namib Naukluft National Park Namibia |
![]() |
Намі́б-На́ўклуфт (англ.: Namib-Naukluft) — нацыянальны парк на захадзе Намібіі. Уключае ўсходнія схілы гор Наўклуфт і частку пустыні Наміб. Адна з найбуйнейшых ахоўваемых тэрыторый у свеце. Займае плошчу 49 768 км².
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1907 г. нямецкая каланіяльная адміністрацыя абвясціла частку пустыні Наміб паляўнічым рэзерватам. У 1970 - 1978 гг. яго тэрыторыя была значна пашырана. 1 жніўня 1979 г. на яго месцы быў адчынены нацыянальны парк Наміб-Наўклуфт.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны парк Наміб-Наўклуфт найбуйнейшы ў Афрыцы, чацвёрты па плошчы ў свеце. Падзяляецца на чатыры прыродна-геаграфічныя сектары:
- Саланчакі Сасусвлеі і каньён Сесрыем
- Пустыня Наміб
- Усходнія перадгор'і Наўклуфт
- Заліў Сэндвіч
Такім чынам парк уключае часткі пясчана-гліністых пустынь і паўпустынь, горныя саванны, скальныя западзіны. Найбольш маляўнічая частка парка — знакамітыя чырвоныя выдмы бліз заліва Сэндвіч. Яны амаль нерухомы, паколькі аснова складаецца з гліны, а паверхня пакрыта пластамі сухога пяску.
Клімат парка Наміб-Наўклуфт характарызуецца як сухі субтрапічны. Гадавы ўзровень ападкаў рэдка перавышае 100 мм у год, аднак ён вагаецца ў залежнасці ад сезону і геаграфічнай зоны. У перадгор'ях Наўклуфт дажджы здараюцца часцей, чым у пустыні Наміб. Найбольш вільготны месяц — сакавік. Гэта адначасова і найбольш спякотны месяц. У сакавіку — красавіку сярэдняя тэмпература дасягае +17 °C — +32 °C. У ліпені — чэрвені яна рэдка перавышае +27 °C, а ў халодныя ночы паніжаецца да +2 °C — +3 °C. На ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна раніцай назіраюцца туманы.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Для прыроды нацыянальнага парка Наміб-Наўклуфт характэрны пустынныя і паўпустынныя саванны з раслінамі-ксерафітамі. Сустракаюцца зараснікі калючых хмызнякоў і дрэў з магутнай каранёвай сістэмай і цвёрдым лісцем. Тыповыя для парка расліны — вельвічыя, малачайныя, алоэ, акацыі, інжыр, дзікая дыня і інш. Усяго налічваецца больш за 1000 відаў раслін.
Парк насяляюць каля 200 відаў птушак, шмат відаў казурак, такія віды сысуноў, як зебры, антылопы, павіяны, скальныя пацукі, гіены, лісы, шакалы і г. д.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальны парк Наміб-Наўклуфт
- Афіцыйны сайт Архівавана 26 красавіка 2016.
- Даведнік
- Сасусвлеі
- Клімат