Нача (прыток Дзітвы)
| Нача | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 54°10′07″ пн. ш. 24°47′18″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Дзітва і Ула |
| • Каардынаты | 53°59′18″ пн. ш. 24°48′27″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Дзітва → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
На́ча, Начка, Паначка (літ.: Nočia) — рака ў Воранаўскім раёне, правы прыток Дзітвы (басейн Нёмана).
Даўжыня 8 км. Пачынаецца каля в. Пацялюнцы, цячэ па Лідскай раўніне, упадае ў Дзітву за 1 км на паўночны ўсход ад в. Янавічы. Рэчышча каналізаванае.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Нача — досыць распаўсюджаная назва на тэрыторыі цяперашняй Беларусі.
На думку Аляксандраса Ванагаса, гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera[1]. Пруская аналогія *Nātangā (ад гэтага гідроніма назва прускага племя натангаў)[крыніца не пазначана 52 дні]. Паходжанне кораня not- няяснае, Ванагас супастаўляе яго з лацінскім natō, -āre «плысці, цячы», грэчаскім νοτιος, νοτερος «мокры, сыры», дак. net- «цячы», ст.-інд. snáti, snāyatē «купае(цца)», дак. Νετιν-δαυα, ст.-сакс. nat «мокры, сыры», гот. natjan «мачыць»[1]. На думку Вітаўтаса Мажуліса, назва Нача паходзіць ад захаванага ў гідраніміі балцкага *nātā «цячэнне», якое ўтворана пашыральнікам -t- ад індаеўрапейскага *(s)na- «цячы»[2]. Зыходзячы з гэтага назва Нача магла значыць «плыткая (рака)» і звязаная з хуткасцю рачной плыні.[крыніца не пазначана 52 дні]
На думку В. Жучкевіча, Э. Мурзаева, А. Рогалева, назва паходзіць ад старабеларускага паняцця нача, якое значыць «пачатак», «новае ворыва», «расчышчанае ад лесу месца»[3][4][5]. Аднак, у Гістарычным слоўніку беларускай мовы слова «нача» не адзначана, а ў Этымалагічным слоўніку беларускай мовы яму даюць зусім іншае значэнне[6].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 231—232.
- ↑ V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 649.
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 252.
- ↑ Э. М. Мурзаев. Топонимика и география. Москва, 1995. С. 59.
- ↑ А. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 130—131.
- ↑ Нача - Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017). verbum.by. Праверана 25 кастрычніка 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.