Неасабовыя формы дзеясловаў англійскай мовы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Неасабовыя формы дзеясловаў англійскай мовы (English verbals) - гэта асобыя часціны англійскай мовы, якія ўтвараюцца ад дзеясловаў. Існуюць 3 віда такіх форм - інфінітыў (infinitive), герундый (gerund) і дзеепрыметнік (participle). Кожная з гэтых форм мае некалькі форм выражэння часу і стану.

Формы інфінітыва[правіць | правіць зыходнік]

Форма Актыўны стан Пасіўны стан
Простая do be done
Працяглая be doing няма
Завершаная have done have been done
Завершана-працяглая have been doing няма[1]

Інфінітыў англійскай мовы не мае адпаведных беларускіх эквівалентаў за выключэннем простай формы (рабіць-зрабіць) і таму перакладаецца іншымі формамі дзеясловаў. Напрыклад: He can have been working for us for 5 months - Магчыма, ен працуе на нас ужо 5 месяцаў.

Выкарыстанне часціцы to з інфінітывамі[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна інфінітыў ставіцца з часціцай to, калі выступае ў сказе ў ролі дзейніка (To read this book is very important - Важна прачытаць гэту кнігу), выказніка (My wish is to be with her - Мае жаданне - быць з ей), азначэння (He is a man to trust — Ен чалавек, якому можна давяраць) ці з'яўляецца часткай уводнай фразы (To be quite frank, I don't want to go there - Сумленна кажучы, я не хачу туды ісці). Але калі інфінітыў выконвае ролю дапаўнення пасля некаторых дзеясловаў і фраз ен можа ставіцца без часціцы to. Па-англійску такая форма інфінітыва называецца голай (bare infinitive). Пасля большасці мадальных дзеясловаў усе формы інфінітыва ідуць без суправадження гэтай частіцы. Астатнія выпадкі выкарыстання інфінітыва без часціцы to можна ўмоўна падзяліць на групы:

  • дзеясловы фізічнага ўспрымання свету: feel (адчуваць), see (бачыць), hear (чуць), watch (назіраць)
  • дзеяслоў let (дазваляць) (у пасіўным стане замяняецца сінонімам allow, пасля якога з інфінітывам абавязкова ставіцца часціца to)
  • дзеяслоў make (рабіць), але толькі ў актыўным стане
  • выразы had better (лепей), would rather (бадай, мабыць) i would sooner (хутчэй за ўсе)

Пасля дзеяслова help (дапамагаць) часціца to з інфінітывам з'яўляецца факультатыўнай (г.зн. яе можна ставіць па ўласнаму жаданню)[2] (He helped me (to) finish my job - Ен дапамог мне скончыць работу)

Форма -ing[правіць | правіць зыходнік]

Герундый і дзеепрыметнік цяперашняга часу (Present Participle) аб'ядноўвае агульнасць форм. Паколькі яны ўсе ўтрымліваюць суфікс ing, для зручнасці і герундый, і дзеепрыметнік цяперашняга часу могуць называць формай -ing ці ing'авай формай.

Форма Актыўны стан Пасіўны стан
Простая doing being done
Завершаная having done having been done[3]

У сказе герундый і дзеепрыметнік цяперашняга часу адрозніваюцца значэннем. У сказе Reading books is important слова reading з'яўляецца герундыем і перакладаецца на беларускую назоўнікам ці дзеясловам, паколькі герундыяльнай формы ў беларускай мове няма: "Чытаць кнігі важна" альбо "Чытанне кніг важна". А дзеепрыметнік цяперашняга часу перадаецца на беларускую дзепрыметнікам, дзеепрыслоўем ці даданым сказам. (Reading a book he was thinking of her - Чытаючы кнігу, ен працягваў думаць пра яе/Калі ен чытаў кнігу, ен усе яшчэ думаў пра яе.)

Дзеепрыметнік прошлага часу[правіць | правіць зыходнік]

Дзеепрыметнік прошлага часу (Past Participle) звычайна яшчэ мае назву 3-й формы няправільных дзеясловаў. Выкарыстоўваецца ў пасіўным (залежным) стане і завершанай форме дзеясловаў. Можа выступаць у ролі азначэння і перакладацца на беларускую прыметнікам: I never saw her so tired — Ніколі не бачыў яе такой стомленай.

Магчымыя камбінацыі і спалучэнні з інфінітывам, герундыем і дзеепрыметнікам[правіць | правіць зыходнік]

З неасабовымі формамі дзеясловаў іншыя часціны мовы могуць утвараць пэўныя спалучэнні. Ніжэй пералічаны найбольш распаўсюджаныя з іх.

Складанае дапаўненне[правіць | правіць зыходнік]

Складанае дапаўненне (Complex object) складаецца з камбінацыі інфінітыва ці дзеепрыметніка цяперашнягя часу і назоўніка ці займенніка, якія ставяцца пасля выказніка. У наступных прыкладах складанае дапаўненне вылучана курсівам.

  • I saw him pass the ring to his daughter - Я бачыў, што ен перадаў пярсценак дачке.
  • I saw him passing the ring to his daughter - Я бачыў, як ен перадае пярсценак дачке.

Складаны дзейнік[правіць | правіць зыходнік]

Складанае дзейнік (Complex subject) утвараецца пры спалучэнні інфінітыва, які стаіць пасля дзеяслова-выказніка ў пасіўным стане і дзеясловаў seem (здавацца), appear (аказацца), prove (аказацца), turn out (аказацца), happen (здарыцца) i chance (аказацца) і дзейніка, які выражаны назоўнікам і займеннікам. Складаны дзейнік у наступных прыкладах вылучаны курсівам.

  • He is known to be a PR manager - Ен вядомы як піар-менеджар.
  • She happened to be a bad girl - Аказалася, што яна дрэнная дзяўчына.

Незалежны дзеепрыметнікавы абарот[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна гэта канструцыя ў сказе аддзяляецца коскай і перакладаецца на беларускую мову даданым сказам. У прыкладах, якія прыведзены ніжэй, незалежны дзеепрыметнікавы абарот вылучаецца курсівам.

  • The work done, the workers went home - Калі работа была скончана, рабочыя пайшлі дадому.
  • Weather permitting, we'll go for a walk - Калі надвор'е будзе спрыяць, мы пойдзем гуляць.

Канструкцыі з герундыем[правіць | правіць зыходнік]

У сучаснай англійскай мове існуюць 2 канструкцыі з герундыем:

  • спалучэнне назоўнік(займеннік)+герундый (My reading of the instruction helped save his life - Тое, што я прачытаў інструкцыю дапамагло выратаваць яму жыцце.)
  • спалучэнне прыназоўнік+герундый (We are all alike in having the same problems - Мы ўсе падобны тым, што маем адны і тыя ж праблемы)

Як бачна на вышэй апісанных прыкладах, канструкцыі з герундыем перакладаюцца на беларускую даданым сказам. Магчыма таксама перакладаць такія канструкцыі назоўнікамі[4].

Зноскі

  1. На падставе апублікаванай у дапаможніку: Krylova I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. 12th edition М.:"КДУ", 2008, с.172, §165
  2. R. Murphy. English Grammar in Use. Second edition, Unit 56C, p. 112
  3. Перапрацавана на падставе апублікаванай у дапаможніку: Krylova I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. 12th edition М.:"КДУ", 2008, с.172, §165
  4. Слепович В. С. Курс перевода. Русский-английский. Мн.:"ТетраСистемс", 2001, с.112

Выкарыстанне неасабовых форм дзеяслова з дзеясловамі і выразамі