Тыпы пытанняў англійскай мовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тыпы пытанняў англійскай мовы - класіфікацыя пытанняў англійскай мовы адпаведна пэўным прызнакам на некалькі ўмоўных груп. Традыцыйна на занятках па вывучэнню англійскай мовы як замежнай выдзяляюць наступныя тыпы пытанняў: агульныя, альтэрнатыўныя, раздзяляльныя, спецыяльныя. Асобкам стаяць спецыяльныя пытанні з займеннікам who (хто), які выступае ў ролі дзейніка ў пытальным сказе. Таксама як асобны від разглядаюцца пытанні ўскоснай гаворкі[заўв 1].

Агульныя пытанні[правіць | правіць зыходнік]

Агульныя пытанні (англ. "General questions") - гэта пытанні, якія даюць адказ "так" ці "не". Умоўна можна вылучыць дзве падгрупы такіх пытанняў: 1) пытанні з дзеясловам be (быць) і мадальнымі дзеясловамі, якія не патрабуюць выкарыстання дапаможных дзеясловаў, такіх як do i have. У такіх выпадках сам дзеяслоў-выказнік ставіцца ў пачатку сказа для сінтаксічнага выражэння агульнага пытання. Дзеяслоў-выказнік можа пры гэтым суправаджацца часціцай not (у такім выпадку перадаецца ідэя "хіба...не").

Are you still here? - Ты яшчэ тут?

Couldn't he walk faster? - Хіба ён не мог ісці шпарчэй?

Was not it impolite? - Хіба гэта не было няветліва?

May I smoke here? - Ці магу я тут пакурыць?

2) падгрупа ахоплівае ўсе астатнія дзеясловы, якія выражаюць свае палажэнне ў агульным пытальным сказе праз адпаведны пэўнай форме часу дапаможны дзеяслоў (які не перакладаецца на беларускую) у пачатку сказа :

Do you know her name? - Ты ведаеш яе імя?

Were not you doing your research at 5 yesterday? - Хіба ты не займаўся сваім даследаваннем учора ў 5?

Has Mr. Smith arrived? - Містэр Сміт ужо прыехаў?

Will I meet you there? - Ці сустрэну я цябе / Вас там?

Won't she have finished her work by that time? - Хіба яна не скончыць сваю работу да гэтага часу?

Магчыма захаванне сінтаксісу сцвярджальнага сказа:

She is your wife (замест Is she your wife)? - Яна твая / Ваша жонка?

John likes it (замест Does John like it)? - Джону гэта падабаецца?

Альтэрнатыўныя пытанні[правіць | правіць зыходнік]

Гэты від пытанняў (alternative questions) адрозніваецца ад агульных выбарам з некалькіх варыянтаў адказу, але па форме сінтаксічнай структуры яны падобны на агульныя пытанні - Сказ пачынаецца з выказніка (для мадальных дзеясловаў і be) ці з дапаможнага дзеяслова (для ўсіх астатніх варыянтаў выказніка). Выбар варыянтаў магчымы праз аб'яднанне адным выказнікам двух ці больш дапаўненняў (Was it a big rat or a little mouse? - Гэта быў вялікі пацук ці маленькае мышанё?) або праз аб'яднанне злучнікам or ("ці, або, альбо") двух ці больш сказаў у адзін складаназлучаны (Shall I call him or do you want me to go there? - Ці павінен я патэлефанаваць яму ці ты хочаш, каб я пайшоў туды?). У паўсядзённых сітуацыях можна сустрэць і такую камбінацыю: спачатку спецыяльнае пытанне, потым скарочаны варыянт (без выказнікаў) альтэрнатыўнага (What do you want? Tea or coffee? - Што вы жадаеце? Чай ці каву?).

На альтэрнатыўныя пытанні не магчыма адказаць "так" ці "не", звычайна адказ разумее пад сабой выбар аднаго ці некалькіх з прапанаваных варыянтаў, адмову ад усіх прапановаў ці сустрэчнае прапанаванне яшчэ адной альтэрнатывы. Але бываюць пытанні, якія з'яўляюцца альтэрнатыўнымі толькі па форме і агульнымі па сутнасці. Напрыклад на пытанне Wouldn't you have some soup or roastbeef with us? (Ці не жадаеце паесці з намі суп ці ростбіф?) у першую чаргу чакаецца адказ "так" ці "не", а выбар паміж супам і ростбіфам мае ўжо другарадны характар.

Раздзяляльныя пытанні[правіць | правіць зыходнік]

Гэта група пытанняў (па англ. tag questions), якія можна аднесці да катэгорыі рытарычных (г.зн. такіх, якія не патрабуюць адказу). Назва "раздзяляльны" замацавалася за гэтымі пытаннямі таму, што кожны з іх уяўляе сабой дзве часткі аднаго сказа. Першая частка - гэта само пытанне ў сінтаксічнай форме сцвярджальнага ці адмоўнага сказа, другая - камбінацыя з процілеглай формай дапаможнага дзеяслова (ці самога выказніка) і асабовым займеннікам, які адпавядае роду, асобе і ліку дзейніка. Гэта камбінацыя перакладаецца на беларускую фразай "ці не так" незалежна ад асобнага значэння кожнага з складнікаў.

Mr. Andrews was angry, wasn't he? - Містэр Эндрус быў раззлаваны, ці не так?

You aren't watching TV, are you? - Ты не глядзіш тэлевізар, ці не так?

The children have finished playing, have they? - Дзеці скончылі гуляць, ці не так?

Mommy can't lie, can she? - Мама не ўмее маніць, ці не так?

I shall be always polite with them, shan't I? - Я мушу быць заўсёды ветлівым з імі, ці не так?

We will have been married for 10 years next year, won't we? - Мы будзем жанаты ўжо 10 гадоў у наступным годзе, ці не так?

Пры гэтым інтанацыя можа перадаць ступень рытарычнасці раздзяляльнага пытання. Калі адказ на пытанне - відавочнае "так", якое можна і не агучыць, інтанацыя будзе сыходнай у абедзвюх частках пытальнага сказа. Калі адказ ("так" ці "не") чакаецца інтанацыя будзе сыходнай да раздзяляльнай коскі (як у сцвярджальных і адмоўных сказах) і ўзыходнай пасля яе (як у агульных пытаннях).

Спецыяльныя пытанні[правіць | правіць зыходнік]

Спецыяльныя пытанні англійскай мовы (special questions) сінтаксічна падобны на агульныя. Ад апошніх яны адрозніваюцца пытальнымі займеннікамі[1], з якіх пачынаецца сказ. Гэтыя пытальныя займеннікі перадаюць асноўны сэнс усяго сказа, таму у некаторых сітуацыях усё пытанне можна звесці да аднаго такога займенніка.

What are you talking about? - Пра што вы гаворыце?

Which is you umbrella? - Які з парасонаў твой?

How much money has he earned? - Сколькі грошай ён зарабіў

How many students can answer this question? - Сколькі[заўв 2] навучэнцаў могуць адказаць на гэта пытанне?

Whom will you give this book? - Каму вы дасце гэту кнігу?

Whose turn is that? - Чыя падыйшла чарга?

Where have you been? - Дзе ты быў?

When did it happen? - Калі гэта адбылося?

Why should I read this article? - Чаму мне варта прачытаць гэты артыкул?

Звычайна менавіта такі парадак пабудавання сказа характэрны для спецыяльных пытанняў. Таксама не лічыцца парушэннем паставіць прыназоўнік не апошнім словам у сказе а першым (замест "What are you talking about?" паставіць "About what you are talking?"). У навучальнай літаратуры і публіцыстычных творах сустракаецца тэндэнцыя выкарыстання свабоднай сінтаксічнай паслядоўнасці сказа (напрыклад, замест "Why should I read this article?" пішуць "I should read this article why?"). У асноўным, гэта тэндэнцыя характэрна для амерыканскага варыянта англійскай мовы. (Прыклад інфармацыі на амерыканскім варыянце англійскай мовы з спецыяльнымі пытаннямі ў форме сказаў з свабодным сінтаксісам можна прачытаць тут , пытанні 16 і 17).

Займеннік who ў спецыяльных пытаннях[правіць | правіць зыходнік]

Займеннік who (хто) ў спецыяльных пытаннях часта выконвае ролю дзейніка. Таму сінтаксіс і граматыка пытанняў з who ў некаторай ступені адрозніваецца ад іншых спецыяльных пытанняў. Выказнік можа не мяняць формы, характэрнай для сцвярджальнага сказа:

Who threw it on the floor? - Хто кінуў гэта на падлогу? (У іншым спецыяльным пытанні трэба ставіць дапаможны дзеяслоў і пераводзіць выказнік у форму інфінітыва, напр., What did he throw? - Што ён кінуў?)

Але ў сітуацыях, калі who не з'яўляецца дзейнікам, яго граматыка і сінтаксіс індэнтычны іншым спецыяльным пытанням:

Who did you put the question to? - Каму ты задаў гэта пытанне?

Пытанні ўскоснай гаворкі[правіць | правіць зыходнік]

Агульныя, альтэрнатыўныя і спецыяльныя пытанні мяняюць сінтаксіс у сказах ускоснай гаворкі. Дапаможны дзеяслоў do агульных і альтэрнатыўных пытанняў мяняецца словамі if /whether ("ці"), славарны парадак ідзе як у сцвярджальнага ці адмоўнага сказа (спачатку дзейнік, потым выказнік, а не спачатку даможны дзеяслоў, потым дзейнік і ўрэшце выказнік у форме інфінітыва). Пытальнік у такіх сказах не ставіцца.

I wonder if you liked him - Мне цікава, а ці любіў ты яго?

It's interesting whether she was working or having fun - Цікава, яна працавала ці весялілася?

I want to know where he could go - Хацеў б я ведаць, куды ён мог пайсці.

Выражэнне "так" і "не" з дапамогай yes i no[правіць | правіць зыходнік]

У англійскай мове слова yes перадае ідэю, эквівалентную беларускаму "так" толькі калі пытанне не мела часціцы not (не). Каб згадзіцца з пытаннем, у якім ёсць адмаўленне трэба казаць no.

Don't you like sports? - Yes, I do (Хіба ты не любіш спорт? - Не, люблю / Так, люблю)

You aren't hungry, are you? - No, I'm not. (Вы ж не галодны, ці не так? - Так, я не галодны / Не, я не галодны).

Тым не менш, у паўсядзённым жыцці носьбіты англійскай мовы нярэдка парушаюць гэта правіла і ставяць yes i no незалежна ад сцвярджальнасці ці адмоўнасці пытання. Прыкладам можа служыць дыялог у фільме "Тытанік" Дж. Камерона (1997 г.)

Jack: There's no arrangement, isn't there? (Джэк: Няма ніякага пагаднення, ці не так?) Cal: No, there is. (Кэл: Не, яно ёсць.)

У гэтай сітуацыі правільна было б казаць "Yes, there is", але герой фільма выбраў парушэнне правілаў граматыкі, што характэрна для паўсядзённай гаворцы розных моваў свету.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. У 1990-я гг. у беларускіх школах і вну меў шырокае распаўсюджанне прыём, калі навучэнец павінен быў паставіць да сказа, урыўка ці тэксту па аднаму пытанню ўсіх тыпаў, да якіх адносілі і пытанні ва ўскоснай гаворцы. Але фактычна такія пытанні не ўяўляюць сабой асобны від, а толькі сінтаксічную трансфармацыю агульных, альтэрнатыўных ці спецыяльных пытанняў.
  2. Займеннікі much і many перадаюць сэнс "многа, шмат", першы выкарыстоўваецца з назоўнікамі, якія не маюць множнага ліку (назвы рэчываў, абстрактыя ідэі), другі - з тымі які можна падлічыць. У многіх сітуацыях яны замяняюцца ўніверсальным сінонімам a lot of, але ў сувязі з адсутнасцю слова "сколькі" ў англійскай мове ў спецыяльных пытаннях ставяць камбінацыю з слова how ("як") і аднаго з гэтых займеннікаў адпаведна вылічальнасці назоўніка, да якога ставіцца пытанне

Зноскі

  1. Hewings 2005, p. 52.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hewings, Martin (2005). Advanced Grammar in Use (2nd ed.). Cambridge University Press.

Дадатковая інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]