Ускосная мова англійскай мовы
Ускосная мова англійскай мовы (англ. — the reported speech of the English language) гэта ўсе змены, якія дапускае англійская мова пры перадачы простай мовы ўскосным чынам. Такія змены могуць уключаць у сябе дапасаванне форм часу, а таксама асабовых займенннікаў і іншых слоў, як патрабуе кантэкст.
Магчымыя дапасаванні форм часу пры перадачы сказаў простай мовы ўскоснай мовай
[правіць | правіць зыходнік]Калі выказванні простай мовы ўводзяцца дзеясловамі цяперашняга часу, ніякія змены пры пераходзе ва ўскосную мову не адбываюцца (He says: «We work here» (Ён кажа: "Мы працуем тут) — He says they work here (Ён кажа, што яны працуюць тут)). Неабходнасць дапасаваць форму часу простай мовы пры пераходзе ва ўскосную можа ўзнікнуць, калі ўводны дзеяслоў прамой мовы стаіць у адной з форм прошлага часу, напрыклад: Не declared: «(простая мова)» — Ён аб’явіў: «(простая мова)». Дапасаванне форм часу пры перадачы сказаў простай мовы ўскоснай мовай не з’яўляецца абавязковымі для англійскай мовы[1]. Найчасцей формы часу застаўюцца нязменнымі калі гаворка ідзе пра шырока вядомыя факты (He said Shakespear wrote Hamlet — Ён казаў, што Шэкспір напісаў «Гамлета», нельга had written) або пра факты, якія не аспрэчваюцца ў пэўнай сітуацыі (He told me his brother is a doctor — Ён казаў мне, што яго брат працуе доктарам). У апошнім прыкладзе, як і ў некаторых іншых сітуацыях, захаванне цяперашняга часу ва ўскоснай мове падкрэслівае, што сітуацыя не змянілася з цягам часу[2]. Магчыма і захаванне нязменнай недапасаванай формы часу простай мовы ва ўскоснай мове і па жаданню размоўцы.
Цяперашні час
[правіць | правіць зыходнік]Калі сказ простай мовы стаіць у цяперашнім простым часе (Present Simple), яго мяняюць на прошлы просты час (Past Simple) пры пераходзе з прамой ва ўскосную мову. Гэта розніца можа і не захавацца ў беларускім перакладзе. (She said: «I work here» — She said she worked there (Яна казала: «Я тут працую» — Яна казала, што яна тут працуе / або працавала)).
Калі сказ простай мовы стаіць у цяперашнім працяглым часе (Present Continuous), яго мяняюць на прошлы працяглы час (Past Continuous) пры пераходзе з прамой ва ўскосную мову. (She said: «I am working here» — She said she was working there (Яна казала: «Я тут працую» — Яна казала, што яна тут працуе / або працавала)).
Калі сказ простай мовы стаіць у цяперашнім завершаным часе (Present Perfect), пры пераходзе з прамой ва ўскосную мову яго мяняюць на прошлы завершаны час (Past Perfect). У такой сітуацыі магчыма ў якасці формы дапасавання выбраць i прошлы просты час (Past Simple), калі зразумела, якое дзеянне ідзе за другім[2]. Але ў беларускім перакладзе розніца паміж усімі гэтымі варыянтамі знікае (She said: «I have read it». I did it before signing — She said she had read / read it (Яна казала: «Я прачытала гэта. Я прачытала перад тым як падпісаць» — Яна казала, што яна прачытала гэта)).
Сказ простай мовы у цяперашнім завершана-працяглым часе (Present Perfect Continuous) пераходзіць у прошлы завершана-працяглы час (Past Perfect Continuous) ва ўскоснай мове. (She said: «I have been working here for 3 days» — She said she had been working there for 3 days (Яна казала: «Я тут працуюўжо 3 дні» — Яна казала, што яна тут працуе / або працавала ўжо 3 дні)).
Прошлы час
[правіць | правіць зыходнік]Магчымыя дапасаванні датычацца толькі форм прошлы просты час (Past Simple) і прошлы працяглы час (Past Continuous), якія мяняюцца пры пераходзе сказа ва ўскосную мову на прошлы завершаны час (Past Perfect) і прошлы завершана-працяглы час (Past Perfect Continuous) адпаведна. У сувязі з адсутнасцю адпаведных форм працяглага часу ў беларускай мове, ў перакладзе розніца паміж гэтымі формамі не бачна. (She said: "I worked / was working here — She said she had worked / had been working there (Яна казала: "Я тут працавала — Яна казала, што яна тут працавала)). Дзеясловы ў формах прошлага завершанага часу (Past Perfect) і прошлага завершана-працяглага часу (Past Perfect Continuous) пры пераходзе з простай мовы ва ўскосную не мяняюць формы.
Будучы час і мадальныя дзеясловы
[правіць | правіць зыходнік]Усе варыяцыі дапасавання форм будучага часу ва ўскоснай мове можна звесці да змены дапаможнага дзеяслова will яго формай прошлага часу, характэрнай для даданых сказаў умовы і некаторых іншых сітуацый. (He confessed: «I will go to Paris» — He confessed that he would go to Paris (Ён прызнаўся: "Я паеду ў Парыж — Ён прызнаўся, што паедзе ў Парыж)). На месцы дзеяслова will, які можа быць не толькі дапаможным, але і мадальным, могуць знаходзіцца іншыя мадальныя дзеясловы. Большасць з іх не мяняе формы пры пераходзе сказа ва ўскосную мову. Выключэнне складаюць мадальныя дзеясловы can i may, якія ва ўскоснай мове могуць прыймаць свае формы прошлага часу could i might адпаведна.
Іншыя змены пры пераходзе сказа з простай мовы ва ўскосную
[правіць | правіць зыходнік]Іншыя змены пры пераходзе сказа з простай мовы ва ўскосную можна падзяліць на абавязковыя і факультатыўныя. Але абедзве гэтыя групы аб’ядноўвае незалежнасць ад таго ў якім часе стаіць дзеяслоў, якім уводзіцца фраза простай мовы.
Абавязковыя змены
[правіць | правіць зыходнік]Імператыў у сказе простай мовы змяняецца на інфінітыў (Mother says to her son: «Go to bed.» — Mother tells her son to go to bed (Маці кажа сыну: «Ідзі спаць.» — Маці кажа сыну ісці спаць.)) Пры гэтым, калі ў сказе простай мовы загаднага ладу стаіць часціна «не», яна заўваецца і ў інфінітыве ўскоснай мовы (He ordered: «Do not smoke here». — He ordered not to smoke there (Ён загадаў: «Не куры(це) тут». — Ён загадаў не курыць там)).
У адпаведнасці з сітуацыяй абавязковай можа быць замена займеннікаў 1-й асобы на 3-ю незалежна ад ліку: І (я) і we (мы) на he / she (ён / яна) i they (яны) адпаведна.
Таксама пры перадачы ўскоснай мовай сказаў простай мовы замяняюцца наступныя словы:
Простая мова | Ускосная мова |
---|---|
now (цяпер, зараз) | then (тады) |
ago (таму) | before (перад тым) |
today (сёння) | that day (у той дзень) |
yesterday (учора) | the day before (у дзень раней) |
tomorrow (заўтра) | the next day (ў наступны дзень) |
Але змены, азначаныя ў вышэй прыведзенай табліцы з’яўляюцца абавязковымі калі прамая мова ўведзена дзеясловам прошлага часу (I said (я сказаў), he reported (ён паведаміў)), а не цяперашняга (We announce (мы аб’яўляем), she utters (яна вымаўляе)).
Неабавязковыя змены
[правіць | правіць зыходнік]Сярод змен, якія могуць быць але не з’яўляюцца абавязковымі можна адзначыць змену дзеяслова say на tell (абодва маюць значэнне «казаць, гаворыць, паведаміць», але апошні звычайна ідзе з назоўнікам у сінтактычнай ролі дапаўнення «паведаміць каму-небудзь»). Таксама ў некаторых сітуацыях магчыма выкарыстанне займеннікаў that / those (тая, той / тыя) замест this / these (гэта, гэты / гэтыя) пры трансфармацыі думкі з простай мовы ва ўскосную.
Сказы з ускоснай мовай з’яўляюцца складаназалежнымі, таму увядзенне даданага сказа з ускоснай мовай магчыма з выкарыстаннем злучніка that (што). Нярэдка яго апускаюць у нефармальных і нккаторых іншых сітуацыях[3] (напрыклад, з дзеясловамі, якія выкарыстоўваюцца часта). Але з такімі дзеясловамі як complain (скардзіцца), deny (адмаўляць), confide (дзяліцца сакрэтам), grumble (журыцца), speculate (разважаць, спекуляваць), warn (папярэджваць), answer (адказваць), argue (спрачацца) i reply (адказваць) лічыцца непажаданым яго не выкарыстоўваць для злучэння дзвюх часткак сказа (He replies that he does not work here — Ён адказвае, што ён тут не працуе).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Murphy 1994, p. 96.
- ↑ а б Hewings 2005, p. 70.
- ↑ Hewings 2005, p. 66.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Murphy, Raymond (1994). English Grammar in Use (3rd ed.). Cambridge University Press.
- Hewings, Martin (2005). Advanced Grammar in Use (2nd ed.). Cambridge University Press.