Гваздзік травянка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Некерко)
Гваздзік травянка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dianthus deltoides L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20278
NCBI  202448
EOL  587228
GRIN  t:13829
IPNI  302054-2
TPL  kew-2764144

Гваздзік травянка[3] (Dianthus deltoides) — від кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Гваздзік травянка, сардэчнік, сярдзечнік[4], іскра, некерко[5], іскаркі, палявыя слёзкі[5][6], махрэ[7][8].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая шызаватая або зялёная травяністая расліна. Мае тонкае паўзучае карэнішча, якое ўтварае дзярнінкі з кветканосных і бясплодных парасткаў. Сцябло ўзыходзячае, з кароткім шурпатым апушэннем, 10—40 см вышынёй. Лісце супраціўнае, па краях і сярэдняй жылцы пакрыта жорсткім апушэннем, тупое; ніжняе — падоўжана лапаткападобнае, верхняе — лінейнае. Кветкі правільныя, двухполыя, адзінкавыя, радзей — па дзве — тры, 5-пялёсткавыя. Пялёсткі зубчастыя, чырвоныя, з кольцам пурпуровых плям. Плод — каробачка. Цвіце ў чэрвені — верасні. Утварае натуральныя гібрыды з гваздзіком барадатым (Dianthus barbatus)[9].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Натуральна гваздзік травянка расце на лугах Еўропы і Заходняй Азіі[10][11][12]. Расце па ўсёй тэрыторыі Украіны ў змешаных лясах, на лугах, лясных палянах і ўзлесках. Як садовая расліна вырошчваецца па ўсім свеце. Інтрадукаваны ў Паўночнай Амерыцы[13].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. а б Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.
  8. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929.
  9. Bleeker, W., U. Schmitz, and M. Ristow. 2007. Interspecific hybridisation between alien and native plant species in Germany and its consequences for native biodiversity. Biol. Conserv. 137:248-253. DOI: 10.1016/j.biocon.2007.02.004
  10. Den Virtuella Floran: Dianthus deltoides (in Swedish, with maps)
  11. Flora Europaea: Dianthus deltoides
  12. Blamey, M. & Grey-Wilson, C. (1989). Flora of Britain and Northern Europe. ISBN 0-340-40170-2
  13. USDA Plants Profile

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гвыаздік травянка // Раслінны свет: Тэматычны слоўнік / Склад. В. Дз. Астрэйка і інш.; навук. рэд. Л. П. Кунцэвіч, А. А. Крывіцкі — Мн.: Беларуская навука, 2001. — С. 240. — 655 с. — 700 экз. — ISBN 985-08-0457-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]