Нектар (цукрысты сок)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Нектар, цукрысты сок)
Перайсці да: рух, знайсці
Нектар на кветках Euphorbia enopla

Некта́р — цукрыстая вадкасць, сакрэт нектарнікаў кветкавых раслін. Уяўляе сабою водны раствор цукроў (пераважна цукрозы, глюкозы і фруктозы) з невялім дамешкам азоцістых рэчываў, арганічных кіслот, дэкстрынаў, мінеральных солей, спіртоў, ферментаў, фітагармонаў, эфірных алеяў і інш. Выдзяляецца пры цвіценні. Канцэнтрацыя нектару залежыць ад віду расліны, як і склад цукроў, і надвор'я, напрыклад, вільготнасці і інш., колькасць — таксама ад узросту расліны, стадыі цвіцення, часу дня, глебавых і іншых умоў.

Нектар некаторых ядавітых раслін і мёд з яго атрутныя для чалавека, часам для пчол.

Нектар як сувязное звяно каэвалюцыі раслін і жывёл[правіць | правіць зыходнік]

Прываблівае да кветак жывёл-апыляльнікаў, пераважна насякомых, для якіх служыць кормам; уплывае на прарастанне пылку, апладненне, развіццё завязі і інш.; валодае бактэрыястатычным дзеяннем. Меданосныя пчолы ўздзеяннем ферментамі і выпарэннем ч. вады ператвараюць нектар у мёд.

Акрамя насякомых апыляльнікамі могуць быць птушкі (калібры) і некаторыя віды кажаноў. Некаторыя акацыі не толькі даюць прытулак мурашкам, але і выдзяляюць для іх нектар, таму што тыя абараняюць іх ад траваедных[1].

Зноскі

  1. Young, T. P.; Cynthia H. Stubblefield, Lynne A. Isbell (January 1997). "Ants on swollen-thorn acacias: species coexistence in a simple system". Oecologia 109 (1): 98–107. doi:10.1007/s004420050063. 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]