Нерыб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нерыб
Каардынаты: 54°07′04″ пн. ш. 29°06′55,50″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 169,1 м
Даўжыня 0,93 км
Шырыня 0,47 (0,45) км
Плошча 0,3 км²
Аб'ём каля 0,00088 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,33 (2,41) км
Найбольшая глыбіня 6 м
Сярэдняя глыбіня 2,92 м
Плошча вадазбору 31,2 км²
Нерыб (Беларусь)
Нерыб
Нерыб
Нерыб (Мінская вобласць)
Нерыб
Нерыб

Не́рыбвозера ў Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Брусята (басейн Бярэзіны), за 22 км у напрамку на поўдзень ад горада Крупкі, за 1,4 км на ўсход ад вёскі Узнаж, за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Захараўка.

Плошча паверхні возера 0,3 км². Даўжыня 0,93 км, найбольшая шырыня 0,47 (0,45[1]) км, даўжыня берагавой лініі 2,33 (2,41[1]) км. Найбольшая глыбіня 6 м, сярэдняя 2,92[1] м. Аб'ём вады ў возеры 0,88[1] млн м³. Плошча вадазбору 31,2 км²
Катлавіна возера рэшткавага тыпу і знаходзіцца ў забалочанай мясцовасці. Схілы катлавіны невыразныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 50 м. Берагі нізкія, тарфяністыя, забалочаныя. Мелкаводдзе шырокае, ілістае. Дно высцілае сапрапель.

З возера выцякае рака Брусята.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 12. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — С. 294.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 21. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]