Брусята
Брусята | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 37 км |
Плошча басейна | 140 км² |
Басейн | Дняпро |
Басейн рэк | Чорнае мора |
Расход вады | 2,3 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | возера Нерыб |
· Вышыня | 169,1[1] м |
· Каардынаты | 54°06′53″ пн. ш. 29°06′51,10″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака бярэзіна |
· Месцазнаходжанне | за 2 км на захад ад вёскі Журоўка |
· Вышыня | 144,5—144,6[2] м |
· Каардынаты | 53°53′22,10″ пн. ш. 29°00′08,20″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Крупскі раён, Бярэзінскі раён |
Брусята — рака ў Крупскім і Бярэзінскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 37 км. Плошча вадазбору 340 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Пачынаецца з возера Нерыб у Крупскім раёне, упадае ў Бярэзіну за 2 км на захад ад вёскі Журоўка Бярэзінскага раёна. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне.
Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэдняй і нізкай плыні трапецападобная, шырынёй да 2 км. Абалона пераважна двухбаковая, яе шырыня 0,3—0,5 км, месцамі да 0,8 км. Рэчышча ў высокай і сярэдняй плынях каналізаванае і выпрастанае на 27 км. Шырыня ракі ў межань 8—10 м. Асноўны прыток — рака Плаўня (злева).
Каля ракі населеныя пункты Міхеевічы, Дзмітравічы, Журоўка.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 21. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.)
- Республика Беларусь. Минская область. Березинский район: карта. Березино: план / Ред. Г. П. Ляхова. — Минск: РУП «Белкартография», 2011. — 3 000 экз.(руск.)
- Brusiata // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom I (Aa — Dereneczna), 1880. — S. 389 (польск.)
- Łoszyniec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom V (Kutowa Wola — Malczyce), 1884. — S. 740 (польск.)