Перайсці да зместу

Несвіло

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Несвіло
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 35 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 16
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212846051


Несвіло (Беларусь)
Несвіло
Несвіло


Несвіло (Брэсцкая вобласць)
Несвіло
Несвіло


Несвіло (Брэсцкі раён)
Несвіло
Несвіло


 Мапа

Несвіло́[2] (трансліт.: Niesvilo, руск.: Несвило) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчана за 14 км на поўнач ад Брэста, 10 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет» (цэнтр — в. Вістычы).

У XIX стагоддзі — дзяржаўная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Вялікая Курніца. У 1870 годзе адносілася да Чарнакоўскай сельскай грамады. У 1890 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета, працавалі 2 ветраныя млыны.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. Да 3 чэрвеня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Чэрнеўскага сельсавета[3][4].

  • 65 сялянскіх душ (1858)
  • 18 двароў, 98 жыхароў (1897)
  • 93 жыхары (1905)
  • 6 двароў, 39 жыхароў (1921)
  • 86 жыхароў (1959)
  • 83 жыхары (1970)
  • 19 гаспадарак, 47 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/bresckaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 чэрвеня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 7.
  4. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета депутатов трудящихся от 3 июня 1957 года № 344 «О частичном изменении в административно-территориальном делении сельских Советов Брестского и Пинского районов и Домачевского поселкового Совета Брестского района»(недаступная спасылка).