Перайсці да зместу

Покры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Покры
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 164 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225040
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212846066
Покры на карце Беларусі ±
Покры (Беларусь)
Покры
Покры (Брэсцкая вобласць)
Покры

По́кры[1] (трансліт.: Pokry, руск.: Покры) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 24 км на паўночны ўсход ад Брэста, 18 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

Выяўленыя археолагамі гарадзішча і могільнікі за 2 км на поўдзень ад вёскі, на правым беразе р. Лясная, сведчаць, што гэта мясцовасць была заселена людзьмі яшчэ ў старажытнасці.

У 1739 годзе пабудавана драўляная праваслаўная царква. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.

У 1840 годзе жыхарамі вёскі і панам А. Баяроўскім царква перабудавана. Паводле матэрыялаў 1858 года сяло ў Брэсцкім павеце. Уваходзіла ў маёнтак Дзямянчыцы пані Баяроўскай. У 1870 годзе дзейнічала народнае вучылішча. У 1886 годзе вёска ў Турнянскай воласці Брэсцкага павета, працавала царкоўна-прыходская школа. У 1890 годзе вёска — цэнтр сельскагаспадарчага таварыства, якому належала 333,5 дзесяціны зямлі; 48 дзесяцін зямлі мела царква. У 1897 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Турнянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 35 двароў, 11 вяскоўцаў загінулі на фронце.

У лютым 1949 года арганізаваны першы калгас «Савецкая Армія». З 54 гаспадарак у яго ўступілі 43; 20 мужчын і 36 жанчын.

  • 146 сялянскіх душ (1858)
  • 17 двароў, 180 жыхароў (1886)
  • 38 двароў, 273 жыхары (1897)
  • 297 жыхароў (1905)
  • 7 двароў, 30 жыхароў (1921)
  • 60 двароў, 290 жыхароў (1940)
  • 249 жыхароў (1959)
  • 216 жыхароў (1970)
  • 92 гаспадаркі, 253 жыхары (1997)
  • 78 гаспадарак, 209 жыхароў (2005)

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У складзе СВК «Чарнаўчыцы» (цэнтр — в. Чарнаўчыцы).

У вёсцы ёсць фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, клуб, бібліятэка.

Архітэктурныя помнікі

[правіць | правіць зыходнік]
Свята-Пакроўская царква

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.