Навагрудскае княства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Навагрудскае княства, Новагародскае княства — удзельнае княства ў Панямонні ў XIIIXIV стст. Цэнтр — г. Новагародак. Навагрудскі князь Ізяслаў упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1237 (1236?) г., калі галіцка-валынскі князь Даніла Раманавіч «наведе… Литву Миндога Изяслава Новогородьского» на князя Конрада Мазавецкага. На падставе гэтага запісу лічыцца, што побач з Міндоўгам у барацьбе з мазавецкім князем удзельнічаў і Ізяслаў, які быў у саюзных або васальных адносінах з Данілам Раманавічам. Пазней княства ўваходзіла ў склад уладанняў Міндоўга, Рамана Данілавіча, Войшалка, у 1-й палове XIV ст. — удзел чына Гедзіміна Карыята (разам са Слонімам і Мсцібавам). Нейкі ўдзел меў у княстве сын Карыята Фёдар. У канцы XIV ст. вялікі князь Вітаўт зняволіў, а пасля выгнаў Фёдара з ВКЛ. З таго часу княства канчаткова перайшло да велікакняжацкага дамена, у Новагародку сядзелі намеснікі вялікіх князёў.