Норыдж
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Но́рыдж — горад на паўднёвым усходзе Вялікабрытаніі, на рацэ Уэнсем. Адміністрацыйны цэнтр графства Норфалк. 129 500 жыхароў (2006). Транспартны вузел.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Няма ніякіх звестак пра тое, што тэрыторыя горада была населена да ўварвання саксаў, якія ў VII стагоддзі заснавалі сяло Norwic («паўночнае паселішча»), спустошанае датчанамі ў 1004 годзе. Першая гарадская хартыя адносіцца да 1158 года. У Сярэднявеччы Норыдж быў адным з самых квітнеючых гарадоў правінцыйнай Англіі, нароўні з Брысталем і Ёркам. У горадзе і яго наваколлях дзейнічала мноства воўнапрадзільняў, працавалі на якіх фламандцы, што прыехалі ў Норфалк па запрашэнні караля Эдуарда III у 1336 годзе. Прыток эмігрантаў з Іспанскіх Нідэрландаў узмацніўся падчас Нідэрландскай рэвалюцыі, так што да 1579 года з 16-тысячнага насельніцтва Норыджа кожны трэці быў замежнікам.
Значэнне горада пахіснулася ў XVIII стагоддзі ў сувязі з эканамічным уздымам Манчэстэра, Глазга і іншых прамысловых цэнтраў на поўначы краіны. У наш час у Норыджы развіта пераважна абутковая прамысловасць. У 1964 годзе быў заснаваны Універсітэт Усходняй Англіі.
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Абутковая (галоўны цэнтр краіны), машынабудаўнічая, паліграфічная, харчовая.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт, музеі. Раманска-гатычны сабор (11-15 ст.), замак (12 ст.).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Уільям Джэксан Гукер, англійскі батанік
- Філіп Пулман, пісьменнік
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).