Нордкін
Нордкін | |
---|---|
нарв. Nordkyn, Kinnarodden | |
![]() | |
71°08′02″ пн. ш. 27°39′00″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Паўночны Ледавіты акіян |
Краіна | |
Суб'ект | Фінмарк |
![]() |
Нордкін або Кінарудэн (нюнорск і нарв.: Nordkyn, Kinnarodden) — мыс у Нарвегіі, самая паўночная кантынентальная кропка Еўропы. Мыс уяўляе сабой скалу, ускраек паўвострава Нордкін. Геалагічна складзены кварцавымі пясчанікамі, вышыня — да 234 м. Баранцава мора ля берагоў не замярзае. Расліннасць бедная, тыповая для тундры.
На захадзе ад Нордкіна размешчаны востраў Магероя, на якім размешчаны мысы Нордкап і Кніўшэльёдэн, абвешчаныя самымі паўночнымі пунктамі Еўропы (не лічачы аддаленага вострава Мядзвежы і архіпелага Шпіцберген).
Адміністрацыйна мыс адносіцца да фюльке Фінмарк.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |