Стып-Пойнт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Від на мыс з паўночнага ўсходу.
Від на мыс з паўночнага захаду.

Стып-Пойнт (англ.: Steep Point)  — мыс, самы заходні пункт Аўстралійскага кантынента.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мыс Стып-Пойнт размешчаны на паўвостраве Ідэль-Ленд, у межах аб'екта Сусветнай спадчыны Шарк-Бей. Адміністрацыйна з'яўляецца тэрыторыяй рэгіёну Гаскойн аўстралійскага штата Заходняя Аўстралія. Размешчаны прыкладна ў 1000 км на паўночны захад ад горада Перт і ў 50 км да паўднёва-захаду, ад Дэнема, бліжэйшага населенага пункта на суседнім паўвостраве Перон. На поўначы ад мыса знаходзіцца востраў Дэрк-Хартаг. Абмываецца водамі Індыйскага акіяна.

Берагі мыса стромкія да 200 м, у асноўным вапняковага паходжання.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]