Няровы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Няровы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 31 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1772
Аўтамабільны код
5
СААТА
6220813085
Няровы на карце Беларусі ±
Няровы (Беларусь)
Няровы
Няровы (Мінская вобласць)
Няровы

Няро́вы[1] (трансліт.: Niarovy, руск.: Неровы) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 21 км на захад ад Валожына, 15 км ад чыг. ст. Багданаў на лініі Маладзечна—Ліда, 92 км ад Мінска.

Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на паўночным усходзе цячэ р. Бярэзіна (прыток Нёмана), у якую ўпадае Альшанка. За 0,5 км на поўдзень ад вёскі знаходзіцца Бярэзінскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу, звязанае з сучаснымі алювіяльнымі адкладамі і адкладамі паазерскага зледзянення, ва ўскрышы пяскі, супескі.

Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўноны захад, да якой на паўднёва-ўсходняй ускраіне падыходзіць прамалінейная вуліца, арыентаваная з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудавана двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадскія будынкі размешчаны на паўночна-заходняй ускраіне, гаспадарчы сектар — на паўднёва-ўсходняй і паўночна-заходняй ускраінах.

Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Адамова (Валожынскі раён) і далей па шашы Валожын—Ашмяны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома ў ВКЛ з XVI ст. У 1567 годзе с. Нярова ў Ашмянскім павеце, шляхецкая ўласнасць.

З 1795 г. ў Расійскай імперыі. У 1897 г. у Вішнеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы.

З лістапада 1939 года ў БССР. З 12.10.1940 г. ў Адамоўскім сельсавеце Валожынскага р-на Баранавіцкай вобласці. З 25.6.1941 г. да 6.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну загінулі З вяскоўцы. З 20.9.1944 г. ў Маладзечанскай вобласці. 8.9.1950 г. арганізаваны калгас «За трывалы мір», які абслугоўвала Валожынская МТС. З 3.4.1954 г. землі ў складзе калгаса імя І. Д. Чарняхоўскага (цэнтр — в. Адамова). Размяшчаліся ферма буйной рагатай жывёлы, 8-гадовая школа (11 настаўнікаў), фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. З 20.1.1960 г. ў Мінскай вобл., з 25.12.1962 г. ў Маладзечанскім, з 6.1.1965 г. ў Валожынскім раёнах.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сакаўшчынскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 356 жыхароў, 56 двароў.
  • 1904 год — 339 жыхароў.
  • 1908 год — 366 жыхароў.
  • 1921 год — 259 жыхароў, 45 двароў.
  • 1940 год — 396 жыхароў, 78 двароў.
  • 1959 год — 312 жыхароў.
  • 1994 год — 120 жыхароў, 61 двор.
  • 2008 год — 63 жыхары, 42 гаспадаркі.
  • 2019 год — 31 чал.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічае магазін (станам на 2009 год).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]