Альшанка (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Альшанка
Рака Гальшанка каля Вішнева
Рака Гальшанка каля Вішнева
Характарыстыка
Даўжыня 60 км
Плошча басейна 311 км²
Басейн Балтыйскае мора
Басейн рэк Нёман
Расход вады 2,3 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Вусце Бярэзіна
 · Месцазнаходжанне вёска Няровы
Ухіл ракі 1,5 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць, Гродзенская вобласць

Альшанка, Вішнёўка, Жыгянка, Луска (у верхнім цячэнні — Гальшанка) — рака ў Мінскай і Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Нёмана).

Пачынаецца на захад ад вёскі Людвікаўшчына Ашмянскага раёна, працякае па паўднёва-заходніх схілах Ашмянскага ўзвышша, вусце каля вёскі Няровы. Даўжыня ракі 60 км. Плошча вадазбору 311 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м³/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Даліна выразная. Пойма двухбаковая, найбольш развіта ў вярхоўі і ніжнім цячэнні, шырынёй 100—200 м. Рэчышча пераважна ўмерана звілістае, яго шырыня ў межань 4—8 м, на працягу 32 км каналізаванае. Берагі нізкія. Каля вёсак Габрыялаўшчына і Нарушаўцы сажалкі (плошчай 0,12 і 0,02 км²)[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 289. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 202. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]