Нясета
| Нясета | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 39 км |
| Басейн | 346 км² |
| Расход вады | 1,8 м³/с (у вусці) |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | за 1 км на паўночны захад ад вёскі Куцін |
| • Каардынаты | 53°41′02″ пн. ш. 29°06′09″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Ольса |
| • Месцазнаходжанне | каля аграградка Бацэвічы |
| • Каардынаты | 53°24′22,50″ пн. ш. 29°14′24″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0,4 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Ольса → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Магілёўская вобласць |
| Раён | Клічаўскі раён |
|
|
|
Нясёта, Нясе́та — рака ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Ольса (басейн Дняпра).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]На думку У. Тапарова, назва Нясета балцкага паходжання. З такой жа назвай іншая рака — прыток Бярэзіны. Тая ж аснова *Nes-et- у назве Нясетня (прыток прыпяцкай Пцічы)[1].
Тапароў і Трубачоў бачаць у суфіксе -ета доказ балцкага паходжання назвы, але не прыводзяць значэння самой асновы. Не выключана магчымасць сувязі назвы пасялення з размоўным імем Несім (Анісім), тады нясята — нашчадкі Несіма (Анісіма)[2].
Корань *Nes- дастаткова папулярны ў старабалцкай гідраніміі Верхняга Падняпроўя[крыніца?].
Корань *Nes- таксама ў назвах Нес(с)а[3] (у басейне дзесенскай ракі Нярусы) і *Несла (< *Nes-l-, тры прыпяцкія ракі, адна верхнедняпроўская)[4].
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 39 км. Плошча вадазбору 346 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Асноўныя прытокі — Гарадзечанка і Турчанка (леваруч).
Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Куцін, вусце каля аграгарадка Бацэвічы. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне.
Даліна невыразная. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,1—0,3 км. Рэчышча каналізаванае, шырынёй 4—12 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 257.
- ↑ Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 281—282.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198—199.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Нясета // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 420. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 15, 24. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)