Нівянік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нівянік
Leucanthemum vulgare close up.jpg
Нівянік звычайны (Leucanthemum vulgare)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leucanthemum Mill.

Сінонімы
Kremeria Durieu[3]
Тыпавы від
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37900
NCBI  99071
EOL  60805
GRIN  g:6764
IPNI  9793-1

Нівя́нік[4][5] (Leucanthemum) — род кветкавых травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Карэнішчавыя шматгадовыя расліны з прамым, граніста-баразновым сцяблом вышынёй 50—100 см. Лісце суцэльнае або перыста-рассечанае, у разетцы. Кветкі ў кошыках, адзіночных, або на канцах галінак. Краявыя кветкі суквеццяў белыя, сярэдзінныя — жоўтыя, трубчастыя. Плод — сямянка.

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Зімаўстойлівыя расліны. Добра растуць на ўрадлівых і добра ўвільготненых глебах на лугах, узлесках, лясных палянах, каля дарог. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна (часткамі карэнішча). Распаўсюджаны ў Еўразіі. Заносныя расліны ў Паўночнай Амерыцы і Новай Зеландыі.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя віды роду Нівянік:

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Leucanthemum Mill. // GRIN(англ.) 
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 74. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]