Нівянік найвялікшы
Appearance
(Пасля перасылкі з Leucanthemum maximum)
Нівянік найвялікшы | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
Chrysanthemum maximum Ramond
| |||||||||||||||||||||
|
Нівя́нік найвялікшы (Leucanthemum maximum) — від кветкавых раслін з роду Нівянік (Leucanthemum) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая травяністая расліна з кароткім карэнішчам. Сцябло прамое, вышынёй 50—100 см. Сцябловае лісце сядзячае, ніжняе з чаранкамі. Суквецце — кошык дыяметрам да 12 см, з краявымі кветкамі белага колеру. Плод — сямянка.
Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Радзімай нівяніка найвялікшага з’яўляюцца Пірэнеі (Францыя, Іспанія). Натуралізваны ў Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўночнай Амерыцы[3]. На тэрыторыі Беларусі інтрадуцыраваны ў 1960 годзе[4]. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Зацвітае на другі год[4]. Цвіце ў ліпені—жніўні[4]. Насенне паспявае ў жніўні—верасні[4].
Дэкаратыўная расліна. Часам дзічэе[4].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ U.S. National Plant Germplasm System (GRIN) (англ.)
- ↑ а б в г д Asteraceae Leucanthemum maximum (Ramond) DC. // Растения Беларуси (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пашына Г. В. Нівянік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 20.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нивяник большой — Leucanthemum maximum (Ramond) DC.: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Leucanthemum maximum (Ramond) DC. // The PLANTS Database — U.S. Department of Agriculture (англ.)
- Leucanthemum maximum // Flora of North America (англ.)
- Asteraceae Leucanthemum maximum (Ramond) DC. // Растения Беларуси / Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH (руск.)