Нікола ЙАМЕЛІ (італ.: Niccolò Jommelli; 10 верасня1714 — 25 жніўня1774), вядомы італьянскі оперны кампазітар Неапалітанскай школы. Паслядоўнік Алесандра Скарлаці, але распрацаваў больш сур'ёзны за сучаснікаў стыль, больш эфектыўна выкарыстоўваючы аркестры, ужываючы багатую гармонію і менш залежыў ад абавязковай і сталай арыі «da capo», што дазваляе сцвярджаць, што ён не быў драматыкам.
Йамелі быў сярод першых хто паслядоўна ўжываў аркестрацыйны акампанімент у рэчытаціве. Яго стыль аказаў некатры ўплыў на фармат класічнай музыкі пазнейшы за 18 ст. У 1753—1769 Н. Йамелі працаваў музычным дырэктарам пры каралеўскім палацы ў Штутгарту. Апроч да 60 операў, Н. Йамелі ствараў вялікую колькасць касцёльнай музыкі.