Перайсці да зместу

Ніна Мікалаеўна Юдзеніч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніна Мікалаеўна Юдзеніч
Дата нараджэння 22 снежня 1924(1924-12-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 студзеня 2010(2010-01-22) (85 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці музыказнавец, педагог
Навуковая сфера музыказнаўства і педагогіка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства (1954)
Альма-матар
Член у

Ніна Мікалаеўна Юдзе́ніч (22 снежня 1924, Ташкент — 22 студзеня 2010[1]) — беларускі музыказнавец, педагог. Кандыдат мастацтвазнаўства (1954).

Скончыла ў 1944 годзе Ленінградскае музычнае вучылішча, у 1949 годзе Ленінградскую кансерваторыю (клас Х. С. Кушнарова). У 1950—1951 гадах выкладала ў Ташкенцкай кансерваторыі гісторыю савецкай музыкі і фальклор. У 1951—1954 гг. вучылася ў аспірантуры Ленінградскага НДІ тэатра і музыкі, тэма кандыдацкай дысертацыі: «Руская гераічная рэвалюцыйная песня і яе традыцыі ў савецкай музыцы» (1954). З 1954 года выкладала на кафедры тэорыі музыкі Ташкенцкай кансерваторыі, з 1964 года дацэнт. Член музыказнаўчай секцыі Саюза кампазітараў Узбекістана (1961)[1].

У 1965—2001 гадах у Беларускай кансерваторыі выкладала аналіз музычных твораў, методыку выкладання аналізу музычных твораў, гісторыю музычна-тэарэтычных сістэм, гармонію, спецклас, з 1995 года прафесар. Член музыказнаўчай секцыі Саюза кампазітараў БССР[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац пераважна па праблемах натуральна-ладавай гармоніі, жанру і формы ў творчасці класікаў замежнай, рускай і сучаснай музыкі, артыкулаў па беларускай музычнай культуры, у т.л. пра творчасць беларускіх кампазітараў і музыказнаўцаў Л. Абеліёвіча, Г. Гарэлавай, У. Дарохіна, Л. Захлеўнага, Л. Мухарынскай, В. Сярых, Э. Тырманд, Л. Шлег і інш[2].

  • О натурально-ладовой гармонии. Мн., 1966;
  • Статьи по музыкальному искусству. Мн., 1976.

Зноскі