Ніна Міхайлаўна Стукалкіна
Ніна Міхайлаўна Стукалкіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 жніўня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 сакавіка 1999 (93 гады) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына, педагог, балетмайстар |
Тэатр | |
Узнагароды |
Ніна Міхайлаўна Стукалкіна (26 жніўня 1905, с. Кузнечка Цвярской вобласці, Расія — 2 сакавіка 1999) — савецкая і беларуская артыстка балета, педагог, балетмайстар. Заслужаная артыстка РСФСР (1956).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1922 годзе скончыла Петраградскае харэаграфічнае вучылішча (педагогі В. І. Праабражэнская і Л. П. Герт).[1]
У 1922—1957 гадах — салістка (у 1950—1958 і педагог) Ленінградскага тэатра імя Кірава.
У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася разам з тэатрам у эвакуацыі ў Пермі. У Пермі ленінградцы атрымалі ў сваё распараджэнне будынак гарадскога тэатра оперы і балета, а мясцовыя артысты на тры гады сталі перасоўнай трупай.[2]
У 1953—1969 — педагог ленінградскіх тэатра музычнай камедыі і харэаграфічнага вучылішча.
У 1960—1964 і 1971—1973 — балетмайстар-рэпетытар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Партыі[правіць | правіць зыходнік]
Сярод яе партый Вулічная танцоўшчыца і Мерседэс («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Сванільда («Капелія» Л. Дэліба); Берэніка («Егіпецкія ночы»), Жонка хана («Канёк-Гарбунок»), Айша («Гаянэ»), Сцеша («Родныя паля» Чэрвінскага), Персідка (опера «Хаваншчына» М. Мусаргскага) і іншыя. У танцы Стукалкінай строгасць і скончанасць поз спалучаліся з з кантыленай пластычнага малюнка і эмацыйнасцю.[1][3]
Самым вядомым харэаграфічным нумарам Стукалкінай лічылася Пляска Мерседэс у балеце «Дон Кіхот» Л. Мінкуса. У характарным «Іспанскім танцы» яе адлюстраваў скульптар Ленінградскага фарфоравага завода Уладзімір Сычоў.[4][5]
Балеты[правіць | правіць зыходнік]
На сцэне тэатра оперы і балета Беларусі паставіла (разам з А. Андрэевым) першыя нацыянальныя балеты на сучасную тэму «Мара» Я. Глебава (1961) і «Святло і цені» Г. Вагнера (1963), а таксама «Казка пра мёртвую царэўну і сем асілкаў» У. Дзешавова на тэмы А. Лядава (1961), «Дон Кіхот» Л. Мінкуса (1962), «Балеро» на музыку М. Равеля (1963), «Гарэзлівыя частушкі» на музыку Р. Шчадрына (1971; усе з А. Андрэевым), «Трыстан і Ізольда» на музыку Р. Вагнера (1963).
У 1968—1971 і 1978—1983 працавала адпаведна ва Узбекскім тэатры імя Наваі і Чувашскім музычным тэатры. Сумесна з А. Л. Андрэевым ажыццявіла шэраг пастановак, у т.л. арыгінальныя пастаноўкі балетаў «Цудоўная вышывальшчыца» В. А Ходзяшава (1979) і «Каханнем за каханне» Ц. М. Хрэннікава (1981).[6]
Аўтар кніг «Чатыры экзерсісы» (1972), «Успамінаў» у зборніке «Л. М. Лаўроўскі» (М., 1983).
Зноскі
- ↑ а б Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
- ↑ ЗАБЫТЫЕ ИМЕНА ПЕРМСКОЙ ГУБЕРНИИ Архівавана 23 лютага 2020.
- ↑ НИНА СТУКОЛКИНА на сайце «КИНО-ТЕАТР.РУ»
- ↑ Нина Стуколкина на сайце «100-летие Филармонии»
- ↑ Продукция Ленинградского завода фарфоровых изделий (ЛЗФИ)
- ↑ Стуколкина Нина Михайловна на сайце «ЧУВАШСКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ»
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ніна Міхайлаўна Стукалкіна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2.
- Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
- Нарадзіліся 26 жніўня
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Расіі
- Памерлі 2 сакавіка
- Памерлі ў 1999 годзе
- Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
- Выкладчыкі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Асобы
- Артысты балета паводле алфавіта
- Артысты балета СССР
- Артысты балета XX стагоддзя
- Балетмайстры паводле алфавіта
- Балетмайстры Беларусі
- Балетмайстры СССР
- Балетмайстры XX стагоддзя
- Балетныя педагогі паводле алфавіта
- Балетныя педагогі СССР
- Балетныя педагогі XX стагоддзя
- Артысты балета Марыінскага тэатра