Перайсці да зместу

Ніна Уладзіміраўна Кожар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніна Уладзіміраўна Кожар
Дата нараджэння 20 красавіка 1952(1952-04-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 2026(2026-01-14) (73 гады)
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень доктар архітэктуры (2002) і доктар тэхнічных навук (2005)
Навуковае званне
Член у

Ніна Уладзіміраўна Кожар (20 красавіка 1952(1952-04-20), Гродна14 студзеня 2026(2026-01-14)) — беларускі архітэктар і тэарэтык архітэктуры. Прафесар (2005), доктар архітэктуры (2002, Расія; 2003, Беларусь), доктар тэхнічных навук (2005, Польшча). Член-карэспандэнт Беларускага грамадскага аб’яднання архітэктараў і дзеячаў будаўнічых навук (2004)[1].

Нарадзілася 20 красавіка 1952 года ў Гродне[1].

У 1974 годзе скончыла архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі Н. М. Макляцова, Л. М. Рымінскі, В. М. Волчак). Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1988 года[1].

У 1974—1975 гадах — старэйшы архітэктар аддзела сельскага будаўніцтва Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Мінаблвыканкама; з 1975 года працавала ў Беларускім політэхнічным інстытуце (цяпер — БНТУ): старэйшым лабарантам (1975—1977), асістэнтам (1977—1990), старэйшым выкладчыкам (1990—1993), дацэнтам (1993—2003), прафесарам (з 2003); з 2006 года — прафесар Чэнстахоўскага тэхнічнага ўніверсітэта (Польшча)[1].

Памерла 14 студзеня 2026 года[2].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Звыш 75 навуковых друкаваных прац, апублікаваных у Беларусі, Расіі, Германіі, Польшчы. Сярод іх: манаграфіі «Архітэктурная тэорыя эпохі рамантызму ў Германіі і развіццё заходнееўрапейскага дойлідства канца XVIII — першай паловы XIX стст.»; «Горадабудаўнічае мастацтва Новага часу і горадабудаўнічая тэорыя Італіі, Аўстрыі і Германіі. Матэрыялы Рас. Акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук» (сааўтары Т. Ф. Саварэнская[ru], І. А. Бандарэнка[ru], Д. А. Швідкоўскі[ru]); даведнікі і навучальныя дапаможнікі «Архітэктары. Кароткі біяграфічны слоўнік» (сааўтары І. І. Камарова і інш.); «Рысунак пяром і тушшу» (сааўтар Г. А. Дубавіцкая), «Гісторыя архітэктуры: курс лекцый па дысцыпліне „Гісторыя архітэктуры і горадабудаўніцтва“» (Н. С. Будыка); «Архітэктурная дэталь» (сааўтары В. Ф. Марозаў, А. М. Каласоўская, Г. А. Лаўрэцкі). Метадычныя ўказанні да курсавога праекта па дысцыпліне «Архітэктурнае праектаванне». Аўтар больш як 60 навуковых артыкулаў[1].

Лаўрэат Нацыянальнага фестывалю архітэктуры ў намінацыі «Лепшы цыкл прац па адзінай тэматыцы» (Гомель, 2003)[1].

  1. 1 2 3 4 5 6 Кожар Нина Владимировна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. 14 января 2026 г. ушла из жизни НИНА ВЛАДИМИРОВНА КОЖАР. Белорусский союз архитекторов (14 студзеня 2026). Праверана 23 студзеня 2026.
  • Кожар Нина Владимировна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)