Чэнстахоўскі політэхнічны ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чэнстахоўскі політэхнічны ўніверсітэт
польск.: Politechnika Częstochowska
Politechnika Częstochowska WIMiI.jpg
Арыгінальная назва польск.: Politechnika Częstochowska
Міжнародная назва Czestochowa University of Technology
Заснаваны 1949
Рэарганізаваны 1955
Тып політэхніка
Рэктар Норберт Счыгёл
Студэнты 7 000
Размяшчэнне Чэнстахова
Юрыдычны адрас вул. Дамброўскага 69,
42-200 г. Чэнстахова, Польшча
Сайт pcz.pl
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Чэнстахоўскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Częstochowska) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Чэнстахове.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Створаны ў 1949 годзе як інжынерная школа ў казармах былога 27-га пяхотнага палка.

1950-1955 гады — першы перыяд фарміравання ВНУ. За гэты час былі пабудаваныя памяшканні машынабудаўнічага факультэта, кацельня і чатыры інтэрнаты. Таксама быў праведзены капітальны рамонт часткі галоўнага будынка на вуліцы Дамброўскага.

У 1955 годзе вучэльня рэарганізавана ў Чэнстахоўскі політэхнічны ўніверсітэт.

Сёння вучэльня вядзе навукова-даследчую і навучальную дзейнасць па 36 напрамках. Ва ўніверсітэце працуюць 1,2 тыс. супрацоўнікаў, у тым ліку 700 выкладчыкаў. Усе факультэты Чэнстахоўскага політэхнічнага ўніверсітэта маюць права на наданне доктарскіх ступеняў, і тры з іх таксама маюць права на хабілітацыю.

Згодна з вебаметрычным рэйтынгам універсітэтаў свету за студзень 2019 года, які паказвае ўдзел акадэмічных устаноў у Інтэрнэце, універсітэт займае 10-е месца ў Польшчы сярод тэхнічных ВНУ, а ў свеце — 1651-е сярод усіх тыпаў ВНУ.

У 2017 годзе па стацыянарных і нестацыянарных навучальных праграмах ва ўніверсітэце навучалася 6 693 студэнты. У 2018 годзе на 5 факультэтах налічваўся 321 аспірант.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Будаўніцтва
  • Электрычны
  • Механічнай інжынерыі і інфарматыкі
  • Інжынерыі вытворчасці і тэхналогіі матэрыялаў
  • Інфраструктуры і навакольнага асяроддзя
  • Упраўлення

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]