Осмуссаар
Осмуссаар | |
---|---|
эст. Osmussaar | |
![]() Панарама | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 4,8 км² |
Насельніцтва | 4 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 0,83 чал./км² |
Размяшчэнне | |
59°17′30″ пн. ш. 23°23′30″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Балтыйскае мора |
Краіна | |
Муніцыпалітэт | Ляэнэмаа |
![]() |
Осмуссаар (эст.: Osmussaar) — востраў на паўночным захадзе Эстоніі. Уваходзіць у склад павета Ляэнэмаа. Агульная плошча — 4,8 км². Насельніцтва (2013 г.) — 4 чалавекі.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Осмуссаар месціцца на ўсходзе Балтыйскага мора за 77 км на паўднёвы захад ад Таліна, сталіцы Эстоніі. Узнік 2 тысячы — 3 тысячы гадоў таму ў выніку разбурэння часткі мацерыковай сушы.
Поўнач і паўночны захад сфарміраваны вапнякамі, пакрытымі друзам. Астатняя частка вострава нізкая, тут вылучаюцца забалочаныя месцы, ёсць некалькі азёр. На Осмуссаары налічваецца каля 60 валуноў. Найбольшыя з іх маюць свае назвы.
Прырода[правіць | правіць зыходнік]
Флора Осмуссаара прадстаўлена 607 відамі сасудзістых раслін, 129 відамі імхоў, 127 відамі грыбоў. Для фаўны характэрны лісы, еўрапейскія норкі, бабры, розныя земнаводныя, шматлікія птушкі. На ўзбярэжжы спыняюцца цюлені.
У 1996 г. для аховы навукова каштоўных геалагічных аб'ектаў і прыродных супольнасцей быў створаны ландшафтны запаведнік. Ён займае плошчу 486,6 га і ахоплівае некаторыя водныя аб'екты.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Востраў вядомы з пісьмовых крыніц з 1250 г. Яго асноўнае насельніцтва складалі шведы, якія займаліся рыбалоўствам, сельскай гаспадаркай і паляваннем на цюленяў. На шведскай мове ён называўся Одэнсгольм (Odensholm) у гонар бога Одзіна. Згодна паданню, тут існаваў валун Одзіна з паглыбленнем, падобным на чалавечую ступню. Напярэдадні 1939 г. насельніцтва налічвала 125 чалавек. 12 чэрвеня 1940 г. тубыльцы былі вымушаны пакінуць востраў. Ён быў пераўтвораны чырвонаармейцамі ў ваеннае ўмацаванне. Захаваўся мемарыял савецкім салдатам, загінулым пры абароне Осмуссаара ў 1941 г.
У нашы дні Осмуссаар насяляе 1 эстонская сям'я, што займаецца жывёлагадоўляй. Дзейнічае маяк. Востраў адкрыты для наведвання турыстамі.