Перайсці да зместу

Павел Іванавіч Ткачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Іванавіч Ткачоў
Дата нараджэння 3 верасня 1930(1930-09-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 студзеня 1998(1998-01-01) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1981)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Павел Іванавіч Ткачо́ў[1] (3 верасня 1930, с. Скадаінаўка, Каменскі раён, Растоўская вобласць, Расія — 1 студзеня 1998, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, пісьменнік. Доктар філалагічных навук (1981), прафесар (1982). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1964), Саюза журналістаў Беларусі.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аддзяленне журналістыкі, 1955; аспірантура, 1967).

Працаваў у газеце «Зорька» (з 1955, загадчык аддзела пісем), «Піянер Беларусі» (1960—1964, адказны сакратар), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1967, філалагічны факультэт, кафедра рускай класічнай літаратуры, з 1969 — загадчык кафедры, адначасова ў 1981—1986 — дэкан факультэта журналістыкі).

Навуковыя інтарэсы: пытанні мастацкай літаратуры і публіцыстыкі; памфлет і сатыра.

Узнагароды: званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1983), нагрудны знак «Отличник высшего образования СССР» і інш.

  • Памфлетное наследие Ярослава Галана и традиции М. Горького : автореферат диссертации … кандидата филологических наук / П. И. Ткачев. — Минск, 1967.
  • Ткачоў Павел Іванавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 600.
  • Саламевіч І. У. Ткачо́ў Павел Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 474. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • 256—257. Ткачоў Павел Іванавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. Суднік Л. А.. — 703 с. — 10 000 экз.
  • Ткачев Павел Иванович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Мінск, 1982. — Т. 5. — С. 627.
  • Ткачоў Павел // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1995. — Т. 6. — С. 90—93.
  • Павел Ткачоў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 541—542. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Ткачоў Павел Іванавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 276—277.