Павел Іванавіч Шпетны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Іванавіч Шпетны
Дата нараджэння 1913(1913)
Месца нараджэння вёска Гдзень, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 13 ліпеня 1943(1943-07-13)
Месца смерці каля сяла Паляжаеў, Іўнянскі раён, Белгародская вобласць
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 19361943
Званне гвардыі старшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Павел Іванавіч Шпетны (191313 ліпеня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір узвода процітанкавых ружжаў 284-а гвардзейскага палка (95-я гвардзейская стралковая дывізія, 5-я гвардзейская армія, Варонежскі фронт). Гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1944[1]).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Павел Іванавіч Шпетны нарадзіўся ў вёсцы Гдзень (у сучасным Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў 6 класаў школы. У 1936 годзе прызваны на службу ў Чырвоную Армію Камарынскім ваенкаматам Палескай вобласці БССР. У 1939 годзе скончыў Слуцкае пяхотнае вучылішча. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. У 1941 — чэрвені 1942 г. удзельнік баявых дзеянняў на Заходнім фронце, Смаленскай абарончай аперацыі, бітвы за Маскву. У жніўні — лістападзе 1942 г. на Сталінградскім фронце, удзельнік Сталінградскай бітвы, пазней на Варонежскім фронце.

Камандзір узвода процітанкавых ружжаў гвардыі старшы лейтэнант П. І. Шпетны вызначыўся вызначыўся у час баёў на Курскай дузе. 12—13 ліпеня 1943 г. у баі за вышыню ў раёне вёскі Паляжаеў Белгародскай вобласці з процітанкавага ружжа асабіста падбіў 6 танкаў праціўніка. Удзень 13 ліпеня байцы падбілі 6 танкаў. Застаўшыся адзін, калі скончыліся боепрыпасы, П. Шпетны кінуўся са звязкай гранат пад варожы танк і падбіў яго.

Пахаваны П. І. Шпетны ў брацкай магіле ў сяле Карташоўка Прохараўскага раёна Белгародскай вобласці[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У гонар П. І. Шпетнага названая вуліца ў вёсцы Гдзень Брагінскага раёна Гомельскай вобласці, яго імя прысвоена школе ў гэтай вёсцы.
  • Поле бою у Белгародскай вобласці, на якім здзейснілі свой подзвіг П. І. Шпетны і яго байцы, носіць назву «Поле Шпетнага» і на ім усталяваны мемарыяльны знак. «Поле Шпетнага» з'яўляецца часткай Дзяржаўнага ваенна-гістарычнага музея-запаведнікf «Прохараўскае поле».
  • Бюст Героя ў сяле Прэлеснае (руск.: Прелестное) Белагародскай вобласці[2].
  • У 1992 годзе у гонар П. І. Шпетнага ў Беларусі названы рачны пасажырскі цеплаход[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 457.
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 593. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]