Павел Андрэевіч Растаргуеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Растаргуеў
Pavał Rastarhujeŭ.jpg
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1881(1881-06-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 1959(1959-03-21) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці філолаг, дыялектолаг, педагог
Навуковая сфера філалогія, дыялекталогія
Месца працы
Альма-матар
Commons-logo.svg Павел Растаргуеў на Вікісховішчы

Па́вел Андрэ́евіч Растаргу́еў (руск.: Павел Андреевич Расторгуев; 30 чэрвеня 1881, Старадуб, цяпер Расія — 21 сакавіка 1959, Навазыбкаў, цяпер Расія) — беларускі і расійскі мовазнаўца і педагог. Правадзейны член Інбелкульта (1924), доктар філалагічных навук (1941), прафесар (1923)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

П. Растаргуеў (злева) у студэнцкія гады

Нарадзіўся ў Старадубе ў 1881 г. Бацька працаваў бухгалтарам казначэйства. Акрамя Паўла ў сям'і было яшчэ сямёра дзяцей. Нягледзячы на складанае матэрыяльнае становішча, у доме была вялікая бібліятэка з старажытнарускай літаратурай, якой з дзяцінства зацікавіўся Павел. Вучыўся ў Старадубскім двухкласным вучылішчы, дзе добра праявіў свае здольнасці. Пасля вучыўся ў Глухаўскім настаўніцкім інстытуце. У 1903 г. становіцца студэнтам гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта, які паспяхова заканчвае ў 1908 г[2]. Здае экзамены на магістра рускай мовы і славеснасці.

Працаваў у Маскоўскім універсітэце ў 19171923 гг. У 1918 г. чытаў курс лекцыяў па беларускай мове ў Беларускім народным універсітэце ў Маскве («Беларуская мова ў яе сучасным і мінулым стане» ў кнізе «Курс беларусазнаўства», 1918—1920). У 1932 г. рэпрэсаваны, высланы ў Караганду. У 1936 годзе яму дазволілі выехаць з Караганды, але сяліцца ў Маскве было забаронена, таму 2 гады ён пражыў у сястры ў Клінцах. У 19381951 гг. загадчык кафедры рускай мовы Навазыбкаўскага педагагічнага інстытута, адначасова ў 19471948 гг. у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН Беларусі[1].

Памёр у 1959 г. у Навазыбкаве, дзе і пахаваны[2].

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Склаў праект «Праграмы па вывучэнні беларускіх гаворак і збіранні звестак для складання Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы». Вывучаў беларускія гаворкі ў іх гістарычным і сучасным стане, гаворкі расійска-беларуска-ўкраінскага памежжа ў іх узаемадзеянні: «Гаворкі ўсходніх паветаў Гомельскай губерні ў іх сучасным стане», «Северска-беларуская гаворка. Даследаванне ў галіне дыялекталогіі і гісторыі беларускіх гаворак» (Залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства; абедзве 1927), «Гаворкі на тэрыторыі Смаленшчыны» (1960), «Слоўнік народных гаворак Заходняй Браншчыны» (1973). Даследаваў праблемы беларускай літаратурнай мовы: артыкулы «Беларуская мова ў святле яе навуковага пазнання» (1922), «Да пытання аб ляшскіх рысах у беларускай фанетыцы» (1927), «Беларускае мовазнаўства ў 1917—1927 гг.» (1930)[1].

На Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 г. прапаноўваў афрыкаты дз і дж перадаваць літарамі сербскага алфавіта — ђ (ђед), ћ (хаћу), а літару й замяніць літарай j і выкарыстоўваць яе ў тых выпадках, як там жа прапанаваў Язэп Лёсік (замест літары й увесці літару j і спалучэнне зычнага гуку j з галоснымі гукамі э, о, у, а абазначаць літарай j з адпаведнай галоснай — jэхаць, jолка, jунак, мaja, a літары е, ё, ю, я пакінуць для абазначэння адпаведнага галоснага гуку і мяккасці папярэдняга зычнага — лес, нёс, людзі, мяса)[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 362 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
  2. 2,0 2,1 Р. Подкоха Наш земляк — Павел Расторгуев (руск.) . Беларуская Смаленшчына. «Стародубский вестник» №83 (16 кастрычніка 1993). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2015. Праверана 2 чэрвеня 2015.
  3. І. К. Германовіч. Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 20

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]