Перайсці да зместу

Павел Усаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Павел Вусаў)
Павел Усаў
Павел Усаў у Варшаве, 4 снежня 2022
Павел Усаў у Варшаве, 4 снежня 2022
Дата нараджэння 1975[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці палітолаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар палітычных навук[d][2] (2012)
Альма-матар
Партыя

Павел Усаў (нар. 1975, Магілёў) — беларускі палітолаг.

Доктар грамадскіх навук (2011). Член Беларускага нацыянальнага сакратарыята «Вольная Беларусь» (з 2020 года). Прафесар-ад’юнкт Варшаўскага ўніверсітэта (на 2022 год).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Павел Усаў выступае на фестывалі па правах чалавека Watch Docs у Варшаве, 4 снежня 2022 г.

У 1998 годзе скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Узначальваў Магілёўскую гарадскую суполку «Маладых сацыял-дэмакратаў». У 2003 годзе скончыў аспірантуру ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры паліталогіі, а таксама магістратуру ў Школе Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта. У 2003—2005 гадах працаваў выкладчыкам паліталогіі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце. У 2004 годзе ўзначаліў Магілёўскую гарадскую суполку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» і вылучыўся кандыдатам на парламенцкіх выбарах. У 2006 годзе паступіў ва Уроцлаўскі ўніверсітэт па стыпендыі імя Лэйна Кіркланда. Пазней стаў весці ва ўніверсітэтах Польшчы і Славакіі паліталагічныя лекцыі пра дзяржаўны лад Беларусі, Расіі і Украіны. Заснаваў у Варшаве Цэнтр палітычнага аналізу і прагнозаў, у якасці кіраўніка якога выступаў экспертам у перадачах Беларускай службы Польскага радыё, а таксама ў Беларускім цэнтры еўрапейскіх даследаванняў. Паступіў у дактарантуру Школы грамадскіх навук Польскай акадэміі навук (ПАН). У 2011 годзе атрымаў ступень доктара грамадскіх навук у Інстытуце палітычных даследаванняў ПАН за абарону дысертацыі «Станаўленне і ўмацаванне неааўтарытарнага рэжыму ў Беларусі ў 1994—2010 гадах», якую выдаў у 2014 годзе асобнай кнігай на 360 старонак (ISBN 978-83-64091-25-4). Да 2015 года стаў аўтарам звыш 500 паліталагічных артыкулаў, у тым ліку ў часопісе «ARCHE Пачатак».

У красавіку 2017 года выступіў суаўтарам Народнай праграмы «Вольная Беларусь»[3]. У ліпені 2020 года ўвайшоў у склад Беларускага нацыянальнага сакратарыята «Вольная Беларусь»[4]. Працаваў прафесарам-ад’юнктам у Варшаўскім універсітэце[5].

У 2024 годзе завочна асуджаны ў Беларусі да 11 гадоў пазбаўлення волі па справе «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»[6].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Вольгай Старасцінай, маюць дзяцей.

Зноскі

  1. Pavel Usov // MAK
  2. https://mbasic.facebook.com/pavel.usov.10
  3. Зянон Пазняк, Павел Вусаў, Сяргей Папкоў, Юрый Беленькі, Павел Мірановіч, Лявон Баршчэўскі, Юрый Цехановіч, Мікалай Крыжаноўскі. Народная Праграма «Вольная Беларусь». — Варшава: Беларускія ведамасці, 2017. — 72 с. — 300 экз. — ISBN 978-83-935476-7-8.
  4. Паведамленне (Мемарандум аб стварэнні Беларускага нацыянальнага сакратарыята за мяжой Беларусі)(недаступная спасылка). Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ (9 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2022. Праверана 16 верасня 2022.
  5. Зміцер Лукашук. Амністыя Лукашэнкі за пратэсты, «атручэнне» Сахашчыка, крах Форума Цапкалы, Кабінет. Еўрапейскае радыё для Беларусі (6 верасня 2022). Праверана 16 верасня 2022.
  6. 20 «аналітыкам Ціханоўскай» прысудзілі гіганцкія завочныя тэрміны. Больш за ўсіх — Дабравольскаму. Наша Ніва (1 ліпеня 2024).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]