Павел Усаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Усаў
Павел Усаў у Варшаве, 4 снежня 2022
Павел Усаў у Варшаве, 4 снежня 2022
Дата нараджэння 1975[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці палітолаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар палітычных навук[d][2] (2012)
Альма-матар
Партыя

Павел Усаў (нар. 1975, Магілёў) — беларускі палітолаг.

Доктар грамадскіх навук (2011). Член Беларускага нацыянальнага сакратарыята «Вольная Беларусь» (з 2020 года). Прафесар-ад’юнкт Варшаўскага ўніверсітэта (на 2022 год).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Павел Усаў выступае на фестывалі па правах чалавека Watch Docs у Варшаве, 4 снежня 2022 г.

У 1998 годзе скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Узначальваў Магілёўскую гарадскую суполку «Маладых сацыял-дэмакратаў». У 2003 годзе скончыў аспірантуру ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры паліталогіі, а таксама магістратуру ў Школе Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта. У 2003—2005 гадах працаваў выкладчыкам паліталогіі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце. У 2004 годзе ўзначаліў Магілёўскую гарадскую суполку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» і вылучыўся кандыдатам на парламенцкіх выбарах. У 2006 годзе паступіў ва Уроцлаўскі ўніверсітэт па стыпендыі імя Лэйна Кіркланда. Пазней стаў весці ва ўніверсітэтах Польшчы і Славакіі паліталагічныя лекцыі пра дзяржаўны лад Беларусі, Расіі і Украіны. Заснаваў у Варшаве Цэнтр палітычнага аналізу і прагнозаў, у якасці кіраўніка якога выступаў экспертам у перадачах Беларускай службы Польскага радыё, а таксама ў Беларускім цэнтры еўрапейскіх даследаванняў. Паступіў у дактарантуру Школы грамадскіх навук Польскай акадэміі навук (ПАН). У 2011 годзе атрымаў ступень доктара грамадскіх навук у Інстытуце палітычных даследаванняў ПАН за абарону дысертацыі «Станаўленне і ўмацаванне неааўтарытарнага рэжыму ў Беларусі ў 1994—2010 гадах», якую выдаў у 2014 годзе асобнай кнігай на 360 старонак (ISBN 978-83-64091-25-4). Да 2015 года стаў аўтарам звыш 500 паліталагічных артыкулаў, у тым ліку ў часопісе «ARCHE Пачатак».

У красавіку 2017 года выступіў суаўтарам Народнай праграмы «Вольная Беларусь»[3]. У ліпені 2020 года ўвайшоў у склад Беларускага нацыянальнага сакратарыята «Вольная Беларусь»[4]. Працаваў прафесарам-ад’юнктам у Варшаўскім універсітэце[5].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Вольгай Старасцінай, маюць дзяцей.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]