Павел Маркелавіч Куманёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Маркелавіч Куманёў
Павел Маркелович Куманёв
Дата нараджэння 4 (17) лютага 1917(1917-02-17)
Месца нараджэння Мардовія
Дата смерці 29 сакавіка 1943(1943-03-29) (26 гадоў)
Месца смерці Гомельская вобласць
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19391943
Званне
Лейтэнант
Бітвы/войны Савецка-фінская вайна,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Павел Маркелавіч Куманёў (19171943) — лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Павел Куманёў нарадзіўся 17 лютага 1917 года ў сяле Андрэеўка (цяпер — Бальшэігнатаўскі раён Мардовіі). Скончыў няпоўную сярэднюю школу. У 1939 годзе Куманёў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях савецка-фінскай вайны. З верасня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе ён скончыў Маскоўскае пяхотнае вучылішча[1].

Да верасня 1943 года гвардыі лейтэнант Павел Куманёў камандаваў стралковым узводам 237-га гвардзейскага стралковага палка 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 27 верасня 1943 года ўзвод Куманева пераправіўся праз Днепр у раёне сяла Мысы Рыпкінскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе, што садзейнічала паспяховай пераправе асноўных сіл палка. 29 лістапада 1943 года Куманёў асабіста знішчыў варожы кулямётны разлік і адкрыў па ворагу агонь з захопленага кулямёта, знішчыўшы 28 салдат і афіцэраў, але і сам загінуў. Пахаваны ў вёсцы Аляксандраўка Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі лейтэнант Павел Куманёў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Куманёв Павел Маркелович (руск.) . AZ Library. Праверана 14 лістапада 2013.(руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Геройская быль. — Мордкиз: Саранск, 1985.
  • Днепр — река героев. — Киев, 1983.
  • Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.